Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Самец зелянушкі: Давай яшчэ раз?

Дакументацыйныя здымкі

Ёсць на беразе Нёмана, там, дзе я часта назіраю і здымаю птушак, самае высокае ў наваколлі дрэва - яшчэ не старая бяроза. Хутчэй за ўсё менавіта па яму праходзіць мяжа гнездавых тэрыторый розных відаў птушак. Гэта выдатнае месца, з якога многія віды спяваюць ці на якім адпачываюць, але нямногія з іх - можа акрамя шэрых варон, могуць і маюць магчымасць уключыць яго менавіта ў сваю тэрыторыю. Усё ж занадта вялікае яно і часта тут і адбываюцца тэрытарыяльныя канфлікты з пагонямі і без.

Не выключэнне і зелянушкі (Carduelis chloris). Калі самец можа дазволіць сябе спяваць на верхніх галінах такога дрэва, ён выдатна прыцягвае да сябе ўвагу не толькі супернікаў але і самак, бо бачны і чутны здалёк.

І хаця гэтая кароткая фота-гісторыя заляцання да самкі атрымалася са здымкаў, зробленых у два розныя дні, яна хутчэй за ўсё развівалася таксама або вельмі падобна: самец спяваў з самага верху самай высокай бярозы, паблізу - каб лепш прыглядзецца яму, села самка. Hу і ён вырашыў скараціць дыстанцыю паміж імі, каб яна магла лепш пачуць яго і бліжэй убачыць)

Аднак самка адляцела, калі дыстанцыя стала заблізкай і чым там скончылася, невядома. Хутчэй за ўсё такі актыўны заляцальнік трошкі пазней створыць пару і пачнецца яшчэ адно гнездаванне - трэцяе за сезон?

Гродна, 18 і 30.07.2021

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары