Гэта, канешне, няпраўда. Як раз сёння ў тым жа месцы я назіраў другі масавы вылет птушанят гарадзкой ластаўкі (Delichon urbica), нават больш масавы, чым той, першы, пра які і будзе ніжэй.
Не ведаю чаму, але тыя 2-3 сотні маладых ластавак, якія выляцелі на прыканцы ліпеня, прыкладна пораўну падзяліліся на дзве фракцыі, якія я ўмоўна назваў "гарадзкія гарадзкія" і "гарадзкія вясковыя") Хаця сядзелі яны ў метрах 50-60 адны ад адных і нават назіраўся ператок (пералёт) з адной фракцыі ў другую, назвы, у прынцыпе, адлюстроўвалі выбар ластаўкамі прысады.
Першыя сядалі адна каля адной на драты-расцяжкі, якія трымалі даўно не працуючыя коміны былога піўзавода, а другія чамусьці сядалі на вялізарныя ў параўнанні з імі лісты вяза, які вырас каля агароджы:
Час ад часу пасля кароткага і гучнага крыка трывогі, прычыну якой я не бачыў, кожныя хвілін 10 усе ластаўкі ўзляталі ў неба навокал, але паступова вярталіся і ізноў прыкладна пораўну дзяліліся на свае фракцыі) Але ўзляталі яны і проста так, пэўна для трэніроўкі і калі сядалі, то многія стараліся сесці як мага бліжэй да ншых. Некаторыя гэта ўспрымалі спакойна, а некаторыя стараліся спачатку напалохаць няпрошанага суседа ці суседку раскрытай дзюбай, а часам і спіхвалі ўніз. Некаторыя ж, прызямліўшыся, адразу пачыналі спаць.
Усё гэта віравала і заваражвала, агучанае шматлікімі галасамі ластавак.
На наступны дзень там ужо мала хто застаўся - куды яны адляцелі і дзе знайшлі лепшыя прысады, я не ведаю.
23-07-2021, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 10.08.2021 - 10:09
Цікавае з'ява. Нібы два…
Цікавае з'ява. Нібы два падвіда ластавак, з рознай эталогіяй паводзін ...
arktous - 10.08.2021 - 10:55
Классная серия! А если у них…
Классная серия! А если у них собрание не по поводу вылета молодых из гнезд, а сборы перед отлетом на Юг?
Harrier - 10.08.2021 - 11:54
In reply to Классная серия! А если у них… by arktous
Дзякуй! Не, бачна, што як…
Дзякуй! Не, бачна, што як мінімум большасць з іх - жаўтароцікі. І вядуць сябе адпаведна: шмат чысцяцца і пералятаюць 'без толку'.