Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Гарадзкія ластаўкі: Толькі раз у год

Гэта, канешне, няпраўда. Як раз сёння ў тым жа месцы я назіраў другі масавы вылет птушанят гарадзкой ластаўкі (Delichon urbica), нават больш масавы, чым той, першы, пра які і будзе ніжэй.

Не ведаю чаму, але тыя 2-3 сотні маладых ластавак, якія выляцелі на прыканцы ліпеня, прыкладна пораўну падзяліліся на дзве фракцыі, якія я ўмоўна назваў "гарадзкія гарадзкія" і "гарадзкія вясковыя") Хаця сядзелі яны ў метрах 50-60 адны ад адных і нават назіраўся ператок (пералёт) з адной фракцыі ў другую, назвы, у прынцыпе, адлюстроўвалі выбар ластаўкамі прысады.

Першыя сядалі адна каля адной на драты-расцяжкі, якія трымалі даўно не працуючыя коміны былога піўзавода, а другія чамусьці сядалі на вялізарныя ў параўнанні з імі лісты вяза, які вырас каля агароджы:

Час ад часу пасля кароткага і гучнага крыка трывогі, прычыну якой я не бачыў, кожныя хвілін 10 усе ластаўкі ўзляталі ў неба навокал, але паступова вярталіся і ізноў прыкладна пораўну дзяліліся на свае фракцыі)  Але ўзляталі яны і проста так, пэўна для трэніроўкі і калі сядалі, то многія стараліся сесці як мага бліжэй да ншых. Некаторыя гэта ўспрымалі спакойна, а некаторыя стараліся спачатку напалохаць няпрошанага суседа ці суседку раскрытай дзюбай, а часам і спіхвалі ўніз. Некаторыя ж, прызямліўшыся, адразу пачыналі спаць.

Усё гэта віравала і заваражвала, агучанае шматлікімі галасамі ластавак.

На наступны дзень там ужо мала хто застаўся - куды яны адляцелі і дзе знайшлі лепшыя прысады, я не ведаю.

23-07-2021, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары

Дзякуй! Не, бачна, што як мінімум большасць з іх - жаўтароцікі. І вядуць сябе адпаведна: шмат чысцяцца і пералятаюць 'без толку'.