Хаця знешне свежае і старае насенне чартапалоха выглядае як неба і зямля, аказваецца, што чорнагаловыя шчыгелы (Carduelis carduelis) любяць яго ніяк не менш. Я і раней заўважаў іх на тых чартапалохаха, якія даўно адквітнелі, але птушкі заўважалі мяне і ўзляталі са сваім звычайным вясёлым шчабятаннем раней, чым я заўважаў іх. І вось пашанцавала: шчыгелы ўзляцелі наперадзе, але і селі некалькі метраў далей. Тут ужо грэх было іх не паздымаць, тым больш верхнія часткі насення разляталіся ад іх парашуцікамі:
Бераг Нёмана ў Гродна, 18-08-2021
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
arktous - 26.08.2021 - 08:57
На видео расклевывает…
На видео расклевывает корзинку почти как дятел.
Harrier - 26.08.2021 - 10:24
In reply to На видео расклевывает… by arktous
Так - дзюба дазваляе - і…
Так - дзюба дазваляе - і моцная, і вострая, і доўгая.
pva - 26.08.2021 - 19:35
І арудуюць гэтымі дзюбкамі…
І арудуюць гэтымі дзюбкамі спрытна, ювелірна, як хірург пінцэтам. Трэба ж ім на зіму назапасіцца хоць трохі тлушчам, пакуль ежы хапае ...