Дакументацыйныя здымкі
Хаця сонца яшчэ не села зусім, аднак ужо хавалася за лес на высокім супрацьлеглым беразе Нёмана. Таму святла станавілася ўсё менш, я павярнуў назад і няспешна йшоў дахаты па беразе ракі зусім недалёка ад вады. Раптам наперадзе, на адным з высокіх асліннікаў, села сіняя снічка і я вырашыў яе паспрабаваць зняць - усё ж меў з сабой штатыў і спадзяваўся, што нешта яшчэ атрымаецца. Аднак сінічка хутка пераляцела, а ніжэй, недалёка ад сябе і невысока над зямлёй, паміж рознакаляровых плямаў-лістоў ажыны, я ўбачыў самца гіля (Pyrrhula pyrrhula)!
Ён няспешна перажоўваў ягады ажыны, час ад часу недалёка пералятаючы на новыя галінкі. Прыкладна за паўгадзіны да гэтага я пакаштаваў 2 такія ж ягады, якіх навокал было даволі шмат. Яны былі зусім без смаку - пэўна пасля маразоў інакш і быць ужо не магло. Але гілям самі ягады і непатрэбныя, яны любяць і ядуць насенне, таму і нікуды не спяшаліся. Недалёка ад самца паказалася і самка - яна таксама ела ажыны.
Я спачатку стаў чакаць, што гілі сядуць вышэй і больш зручна для здымкаў, але ягад хапала і каля зямлі, і я вырашыў памалу падыходзіць каб паспрабаваць сфатаграфаваць іх зблізку праз прасветы паміж лістамі-галінамі.
Першай мяне пачула самка, выгукнула "Гіль! Гіль" і разам з самцом яны адляцелі на больш высокія кусты. І хаця праз хвіліны 2-3 самец вярнуўся, пэўна каб яшчэ пад'есці, але зняць ужо нічога не атрымалася і я заставіў птушак у спакоі.
Троху здымкаў і вялікая радасць ад нечаканай сустрэчы ў мяне ўжо была.
Бераг Нёмана ў Гродна, 10-11-2021
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 11.11.2021 - 11:41
Нешта яны рана падляцелі…
Нешта яны рана падляцелі бліжэй да чалавека: у паркі, сады, гарадскія алеі. У парку я таксама назіраў гілёў у кастрычніку, і зараз бачу іх увесь час.
Harrier - 11.11.2021 - 14:04
In reply to Нешта яны рана падляцелі… by pva
Пэўна тут прасцей знайсці…
Пэўна тут прасцей знайсці ежу, чым у лесе.
Паглядзім, ці будзе падобная да мінулагодняй зіма, калі гілі былі ў нас літаральна паўсюды.
arktous - 11.11.2021 - 16:04
Такая ежевика сама просится…
Такая ежевика сама просится в рот!