Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Розныя сініцы, розныя пары

сіняя сініца

Дакументацыйныя здымкі

Нарэшце я вырашыў памыць вокны, і калі адчыніў адно з іх у большым пакоі, з куста фарзіцыі пад ім пачуў настойлівыя і частыя пазыўкі вялікай сініцы (Parus major). Калі ж я прыгледзеўся, то ўбачыў самку, якая сядзела на адной з галінак і голасам галодных птушанят выпрошвала ў самца ежу. Самец жа прыгаў пад кустом і збіраў там насякомых і павучкоў, даволі хутка прыносячы партнёршы адну порцыю за другой.

Праз хвіліну-дзве самка пераляцела на грэцкі арэх і там працягнулася тое самае: самка сядзела без руху і крычала-выпрошвала ежу, а самец недалёка збіраў і прыносіў ёй безхрыбетных. Яшчэ праз хвіліну пара перамясцілася  на алешыну і там усё яшчэ раз паўтарылася.  На жаль, фотакамеры ў мяне ў руках не было і ніводнага здымка гэтай пары, якая яўна толькі ўтваралася, я не зрабіў.

А пасля абеду, ужо праз памытыя вокны, я змог назіраць і паздымаць іншы від, сініх сініц (Cyanistes (Parus) caeruleus), пара якіх паводзіла сябе інакш. Самец і самка ў гэтага віду знешне не адрозніваюцца, але не адрозніваліся яны і паводзінамі. І самец, і самка самастойна абшуквалі яшчэ маленькія і не да канца раскрытыя лісцікі алешыны, а таксама яе старыя плады-арэхі. А што гэта пара, было зразумела з-за таго, што птушкі ўвесь час трымаліся разам, максімальная адлегласць паміж імі не перавышала 1 метра. 

Гродна, 21-04-2023

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары