Шпакі па шматгадовай традыцыі загнездавалі на адзінаццатым паверсе. Лятаюць, рыпяць, цягаюць насякомых, на свіргулёў сёлета ня кідаюцца - іншы вораг адшукаўся, толькі пры мне ганялі двойчы. Свіргулі, дарэчы, жывуць на два паверхі ніжэй, а дзе жыве пустальга, я не знайшла.
Мне вось цікава: гэта адныя й тыя шпакі, ці розныя, але штогод у тым жа (даволі высокім) месцы?..
Гомель, 21-23.05.2023
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 23.05.2023 - 16:17
Без кальцавання нічога…
Без кальцавання нічога пэўнага сказаць нельга. Але такія не яўна добрыя месцы для гнездавання хутчэй за ўсё займаюцца тымі самымі шпакамі або іх патомкамі, якія ведаюць пра іх ці дзе іх варта шукаць.