Кропкі над "і" ў справе сіпухі.

31.03.2009 - 23:55 | Kiolk

     Пасля Панядзелкавага марафона мяне турбавала пытанне, а ці сапраўды, каля капліцы на могілках мы чулі сіпуху? Гэта праверыць было магчыма толькі атрымаўшы больш надзейныя факты, чым пачуты ўначы голас. З гэтай мэтай я выправіўся сёння ўвечары на могілкі.

 

    Аглядзеўшы капліцу, я прыйшоў да высновы, што прыдатных шчылін і адтулін, куды магла пралесці сіпуха толькі адна, але і тая падавалася не вельмі дужай, каб ў яе спакойна магла праціснуцца сіпуха. Але парадвала тое, што пад гэтай адтулінай я знайшоў адну нясвежую выплюйку, ды і каля адтуліны былі бачны рэдкія сляды "памёта". Пасля змяркання некалькі разоў прагнаў голас сіпухі, але ніякай рэакцыі не было заўважана. Зыходзячы з атрыманых фактаў, можна ўявіць, што сіпуха шукала прыдатныя месцы для гнездавання, і магчыма ў адну значэй даследвала данную капліцу, а нам пашанцавала яе і пачуць у гэтую ноч. Таму трэба даследваць навакольныя закінутыя будынкі, магчыма ў адным з іх яна і знайшла сябе прытулак. А на наступны год паспрабаваць зрабіць для яе штучнае гняздо.

Фотаздымкі

Каментары