Здаецца, любое навучанне новаму адбываецца хутчэй і больш эфектыўна, калі сярод птушанят ёсць канкурэнцыя. А пасля вылету з гнязда ў вясковых ластавак (Hirundo rustica) неабходнасць гэтага толькі павялічваецца. Бо трэба хутка вучыцца лятаць (першы час на невялікія адлегласці), знаходзіць бяспечнае месца для адпачынку і чакання бацькоў з ежай, вырашаць як там сядзець (асобна ці побач з сіблінгамі, а можа і з малымі з іншых вывадкаў?) і, нарэшце, як рэагаваць на крыкі дарослых ластавак пра нейкую небяспеку побач.
Калі паблізу ёсць іншыя маладыя ластаўкі, можна назіраць за іх паводзінамі і спрабаваць скапіраваць хаця б некаторыя з іх (што, канешне, зусім не гарантуе іх поспех). Але пасля рознай працягласці этапу, калі птушаняты адчуваюць сябе больш бяспечна, калі сіблінгі сядзець побач, наступае іншы - калі здаецца, што абавязкова атрымаеш ежу ад бацькоў толькі тады, калі сядзіш асобна. А магчымасці для гэтага ёсць, бо ўжо ўмееш лятаць.
Тым не менш, раней ці пазней наступае чарговы этап, калі толькі сядзець і чакаць дарослых са здабычай ўжо далёка не самы эфектыўны варынят. Але пра яго будзе далей.
Гродна, 06-07-2026
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ