Вось і прыйшлі цёплыя дзянькі, і кожны новы дзень, прыносіць новыя цікавыя сустрэчы (першыя ў гэтым годзе). Не абышлося без неспадзяваных сустрэч і сёння. Увечары завітаў на Грайна (ТВП “Гарадзенская Свіслач”). У адрозненні ад нядзельнага выезда, сёння надвор’е было надзвычай цудоўнае.
Ідучы па шашы і робячы ўлікі, да мяне час ад час длятаў даволі знаёмы гук “нябеснага барашка”, няўжо гэта бакас? Каб праверыць гэта, я пайшоў па дамбе і, калі дайшоў да яе сканчэння, мне адчынілася цудоўная карціна: некалькі люстраў вады сярод купін, а над імі па два ды па тры такуюць бакасы. Адначасова ў паветры было каля 10 бакасаў, ды яшчэ столькі ж ім адгукаліся з зямлі, таму навакольная прастора была прасякнута “гукам бакаса”. Для мяне гэта стала быццам тая сустрэча з жаўруком ранняй вясною.
Наслухаўшыся, я працягнуў назіранне, у параўнанні з нядзельным назіраннем, трошкі меньш было лебедзяў-клікуноў ды шыпуноў, апошнія нават пачалі майстраваць гнёзды, цікава будзе прасачыць за паспяховасцю гнездавання. З качак былі толкі крыжанкі. Каля 380 гусей праляцелі не спыняючыся, але праўда атрымалася паназіраць на адпачынку за 5 белалобымі і 3 шэрымі. З драпежных птушак сустрэў 3-ох балотных лунёў (аднаго самца ды дзве самкі). Ужо на самым прыканцы адбылася яшчэ адна цікавая сустрэча, на калюжыне пабачыў 6 вялікіх грыцукоў ды 4 куліка-случка, якія праз момант узняліся ды зніклі ў невядомым накірунку.
Вось такая атрымался вандровачка, вельмі прыемна сустракаць старых сяброў, асабліва, калі яны вяртаюцца з Афрыкі.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 03.04.2009 - 00:52
2Kiolk Цікава, цікава! І не
2Kiolk Цікава, цікава! І не сорамна самому на Грайна ездзіць? :)
Балотныя луні пазнавата ў гэтым годзе...
Куды ў нядзелю рушым - заўтра трэба абвестку зьмяшчаць ды паведамляць магчымым удзельнікам - мяне з 35 школы прасілі паведаміць што-куды-як.
Я заўтра (ўжо сёньня...) еду ў Берасьце, магчыма загляну на Грайна па дарозе разам з Рэйванам.
Kiolk - 03.04.2009 - 01:07
In reply to 2Kiolk Цікава, цікава! І не by Harrier
Трошкі ёсць... але толькі
Трошкі ёсць... але толькі трошкі...
А вы на чым едзеце, на маршрутцы? Проста есць жаданне распачаць сезон па адловах, і як варыянт, паспрабаваць на гэтых бакасіках...
А хто праводзіць экскурсію?)