Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Варона і сасіска

шэрая варона

Дакументацыйныя здымкі і відэа

Быў час абеду. І калі я выпадкова вызірнуў у вакно з кватэры бацькоў на трэцім паверсе, то ўбачыў унізу шэрую варону (Corvus (corone) cornix). Яна прынесла з недалёкай кантэйнернай пляцоўкі са смеццем і 'замачыла' ў неглыбокай калужыне нешта вельмі падобнае на сасіску.  Прыйшлося ісці за фотаапаратам і здымаць што будзе далей.

А далей птушка даволі хутка ўскрыла абалонку сасіскі дзюбай і стала даставаць маленькія яе кавалачкі. Перш, чым праглынуць, макала іх у вадзе, а потым і запівала:

Я ўжо настроіўся на працяглы абед вароны, але адбылося нечаканае - яна перастала есці, выйшла з калужыны і адляцела нікім не турбаваная! Потым я спусціўся і сфатаграфаваў сасіску ў калужыне, яна не выглядала на сапсаваную. Але раз яе выкінуў у смецце чалавек, а потым у самым пачатку трапезы кінула і варона, сасіска яўна была нясмачнай)

Гродна, 25-06-2024

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары

Варону не падманеш - разумная птушка. Можаце не паверыць, але аднойчы (яшчэ ў савецкі час) я ў сасіске выявіў... частку дажджавога чарвяка!, а ў хойніцкай каўбасе (у 2009 г.) - вельмі дробны каменьчык, ледзь не зламаў зуб...

Это ворона из-за оболочки  опустила в лужу сосиску. У меня на участке вороны  в емкостях с водой часто замачивают сухие корки, засушенные рыбные и прочие объедки.