Дакументацыйныя здымкі і відэа
Быў час абеду. І калі я выпадкова вызірнуў у вакно з кватэры бацькоў на трэцім паверсе, то ўбачыў унізу шэрую варону (Corvus (corone) cornix). Яна прынесла з недалёкай кантэйнернай пляцоўкі са смеццем і 'замачыла' ў неглыбокай калужыне нешта вельмі падобнае на сасіску. Прыйшлося ісці за фотаапаратам і здымаць што будзе далей.
А далей птушка даволі хутка ўскрыла абалонку сасіскі дзюбай і стала даставаць маленькія яе кавалачкі. Перш, чым праглынуць, макала іх у вадзе, а потым і запівала:
Я ўжо настроіўся на працяглы абед вароны, але адбылося нечаканае - яна перастала есці, выйшла з калужыны і адляцела нікім не турбаваная! Потым я спусціўся і сфатаграфаваў сасіску ў калужыне, яна не выглядала на сапсаваную. Але раз яе выкінуў у смецце чалавек, а потым у самым пачатку трапезы кінула і варона, сасіска яўна была нясмачнай)
Гродна, 25-06-2024
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 30.06.2024 - 08:10
Варону не падманеш -…
Варону не падманеш - разумная птушка. Можаце не паверыць, але аднойчы (яшчэ ў савецкі час) я ў сасіске выявіў... частку дажджавога чарвяка!, а ў хойніцкай каўбасе (у 2009 г.) - вельмі дробны каменьчык, ледзь не зламаў зуб...
Harrier - 30.06.2024 - 15:43
Так, бываюць і такія 'мясныя…
Так, бываюць і такія 'мясныя вырабы' (
arktous - 01.07.2024 - 11:33
Это ворона из-за оболочки …
Это ворона из-за оболочки опустила в лужу сосиску. У меня на участке вороны в емкостях с водой часто замачивают сухие корки, засушенные рыбные и прочие объедки.
Harrier - 01.07.2024 - 11:50
Так, хутчэй за ўсё. І яшчэ…
Так, хутчэй за ўсё. І яшчэ яна не толькі хацела есці, але і піць і кожны кавалачак сасіскі запівала.