Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Шэрая варона і першы арэх

шэрая варона

Дакументацыйныя здымкі

Цяжка дакладна сказаць, калі ў нас пачынаецца восень, але адной з яе рыс, несумненна, з'яўляецца пераход варон і гракоў на харчаванне грэцкімі арэхамі ў нашых паселішчах. І вось учора я ўпершыню, пасля амаль паўгадовага перапынку, ізноў убачыў  як шэрая варона (Corvus (corone) cornix) знайшла, разбіла і пачала есці грэцкі арэх. Але ўжо  'новага ўраджаю'.

Першыя два этапы (дзе знайшла і як разбіла) я прапусціў, а вось трэці адбываўся ў даволі дзіўным месцы нават для прызвычаеных да мітуслівага жыцця гарадзкіх птушак: варона пачала есці арэх на нешырокім газоне ў ажыўленага перахода на ўскрайку дарожнага кальца і зусім побач, у метры ад яе, пастаянна спяшаліся па сваіх справах людзі. 

Здаецца, ніхто акрамя мяне не заўважыў чым занятая варона, але гэта было не так - у 3-6 метрах ад вароны туды-сюды хадзілі па тым самым газоне два гракі і яўна хацелі ёй дапамагчы)  

Арэх быў ускрыты не ідэальна - або не хапіла досведу, або часу каб зрабіць гэта добра, або і аднаго і другога, аднак варона старалася дастаць ядомую частку толькі праз чвэрць адломленага шкарлупіння. З гэтым былі цяжкасці і напэўна птушка зразумела, што хутка дастаць увесь арэх праз такую невялікую адтуліну не атрымаецца і вырашыла змяніць месца абеду на больш спакойнае, таму і адляцела з газону ў бок ціхай вулачкі з аднапавярховай забудовай.  Гракі, як 'сапраўдныя цімураўцы', паляцелі за ёй)

Грдна, 10-09-2024

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары