Бліжэй да вечара я вяртаўся дахаты на шырокай, але забудаванай прыватнымі адна-двухпавярховымі дамамі вуліцы і раптам наперадзе пачуў птушыную песню, якая раз за разам каля хвіліны паўтаралася. І хаця я адразу зразумеў, што спявае нехта звычайны, але на некалькі секунд 'завіс' і не змог успомніць - хто ж гэта?
І толькі калі навёў фотаапарат на птушак, якіх аказалася на грушавай галінцы не адна, зразумеў - спявае еўрапейскі ўюрок (Serinus serinus)!
Птушкі трымаліся побач і хаця час ад часу недалёка перамяшчаліся, агулам іх аказалася на тым самым дрэве мінімум 4: 2 самцы і 2 самкі.
Ніводзін з самцоў больш не спяваў, але чым яны там займаліся акрамя спеваў я ўбачыў толькі дома на маніторы кампутара - елі зусім маленькія пупышкі:
Ніколі раней я падобнага выбару ежы ў гэтага віду не бачыў, а таксама не чуў спеваў еўрапейскіх уюркоў пазней за пачатак жніўня. Ну і тое, што (мін) два самцы без агрэсіі трымаліся побач таксама здзіўляла, але калі гэта былі мігранты ў невялікай групе, то можа гэтае апошняе і не павінна здзіўляць зусім.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Белахвост - 12.10.2024 - 22:04
Сёння так сама чуў у…
Сёння так сама чуў у Кобрынскім парку, што мяне здзівіла. Потым пабачыў тры птушкі на дрэве, каля амфітэатру.
Harrier - 13.10.2024 - 00:14
In reply to Сёння так сама чуў у… by Белахвост
Напэўна нешта мяняецца з…
Напэўна нешта мяняецца з міграцыяй віду і актыўнасцю самцоў увосень.