Першы дзень вясны на Ласасянцы

Яркае сонца і мяккае журчаньне вады ўздоўж дарог клікала на бёдуотч. Тым больш гэта быў Першы дзень вясны! Ў горадзе ва ўсю сьпяваюць вялікія і сінія сініцы, а таксама крычаць каўкі і вароны. Апошнія пачалі паднаўляць гняздо перад маімі вокнамі яшчэ ў сярэдзіне лютага.  Таму - наперад, да птушак!

Пачаў я шпацыр каля маста праз Ласасянку. У нядзелю мы невялікай кампаніяй па абедзе спрабавалі ўбачыць на гэтай рэчцы аляпку, аднак прыпынкі і невялікія шпацыры ў двух месцах уздоўж ракі каля вдсх Юбілейнае нічога не далі. Таму ўбачыць гэтую птушку бліжэй да вусьця я амаль не спадзяваўся.

За мастом амаль не было незамёрзлай вады, аднак там перабіралася дзе ўплаў, дзе па ільду пара крыжанак.

Вада моцна паднялася і затапіла ўсю пойму. Тое, што зьверху быў моцны лёд дазволіла дзе-нідзе не абыходзіць раку па пагорках, а прайсці па льду.

Перад мастом плавалі 2 самкі вялікага савука і праляцелі яшчэ некалькі крыжанак.

Як аказалася трошкі пазьней, Нёман быў пад лёдам увесь, так што вадаплаўныя птушкі мелі невялікі выбар - або Ласасянка, або ачышчальныя сажалкі Азота, дзе вада ніколі не замярзае.

Дайшоўшы да перашга млына, я павярнуў да Нёмана. Пра гэта глядзі наступнае назіраньне.

Фотаздымкі

Каментары

Наколькі я ведаю, ў сьнежні 2010 Ласасянку 3 разы прайшлі ад Юбілейнага да вусьця. А ў 2011 годзе пакуль ніхто ні разу гэтага не зрабіў. Ласасянка даволі працяглая рэчка, а яшчэ ж Татарка з яе млынамі ёсьць. Таму  (проста) ніхто добра не шукаў.