Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Дрозд-піскун: Не тую птушку назвалі мясніком)

Дакументацыйныя здымкі і відэа

Дрозд-піскун (Turdus pilaris) сустрэты мной на ларозе ўздоўж берага Гараднічанкі, выглядаў жудасна. Не сама птушка, а тое, што яна трымала ў дзюбе. І хаця гэта была толькі вішня, якую птушка да нашай сустрэчы працяглы час выпатрашывала з косткі, тое, што ад яе засталося, выглядала як вырваны, весь у крыві, кавалак мяса)

Костка, ад якой ягада была ўжо вызваленая, валялася пад нагамі дразда. І гэта ўсё мяне здзівіла - прыкладна месяц таму я назіраў, як дарослыя піскуны і маладыя птушкі нармальна праглыналі ягады чарэшні цалкам. А чарэшні ж большыя памерам за вішні.

Але хутка ўсё стала на свае месцы. З высокай таполі перада мной пачулася рэзкае незадаволенае стракатанне піскуна і пасля другой рашучай атакі дразда, з дрэва неяк панічна выляцела шэрая варона. А яшчэ праз хвіліну я ўбачыў і аднаго з тых, для каго вішня вызвалялася ад косткі і каго так зацята баранілі дразды - над вадой на галінцы сядзеў злётак, ужо амаль без пуху.

Ён яўна там быў не адзін і таму праз якіх 3-4 хвіліны дарослая птушка з чарговай 'забітай' ягадай вішні ў дзюбе і з земляным чарвяком паскакала ў бок птушанят:

 

А яшчэ праз хвілін пяць - яшчэ адна. З тым жа складам. Мяса і вуглеводы - ідэальная вячэра)

Гродна, 22-07-2021

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары

На першы погляд, на першым здымку - у дразда сапраўды ў дзюбе кавалак акрываўленай плоці нейкай дробнай птушкі! Калі б не каментары і наступныя фота - былі б пытанні да фатографа: а што у яго у дзюбе?