Пачаўся цікавы перыяд у жыцці гракоў (Corvus frugilegus).
У апошнія дні трошкі радзей, чым раней бачу гракоў з грэцкімі арэхамі. А вось варон з арэхамі ўжо не адзначаю.
Спачатку не мог зразумець што адбываецца, але калі паназіраў за птушкамі, здаецца, магу растлумачыць.
Зразумела, што ўсё, што ўпала з арэхаў-дрэваў, даўно падабралі людзі і птушкі.
Адкуль жа гракі бяруць усё новыя і новыя арэхі?
Цікава, пры мне ніводнага арэха яны не адкрылі і не з'елі, а толькі пераносяць і хаваюць ў зямлі.
Прычым для гэтага выдатна пасуе іх доўгая (яўна даўжэйшая, чым у варон) і моцная дзюба:
Амаль упэўнены ў тым, што ўжо нейкі час менавіта гракі шукаюць, знаходзяць і перахоўваюць схаваныя раней арэхі. А даўжэйшая дзюба дазваляе не толькі паспяхова знаходзіць глыбей схаваныя арэхі, але і таксама глыбей іх хаваць!
Вось так і атрымалася "адстраніць" ( з працэсу пошуку варон.
Але чаму гракі толькі перахоўваюць арэхі і не ядуць іх, я не ведаю. Трэба і варта назіраць далей.
16 і 17.11.2020, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
__________________________-
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ