Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Круцігалоўка: дзяцел-партызан і яе дупло

Я чакаў у пойме Гараднічанкі на вераб'іных птушак, калі нешта незнаёмае села на сухія, выцягнутыя гарызантальна галіны клёна перада мной. Калі я навёў фокус, то моцна здзівіўся - з поўнай дзюбай нейкіх лічынак я глядзеў на круцігалоўку (Jynx torquilla)!

Круцігалоўка - самы незвычайны наш від дзятлаў, бо адзіны пералётны і амаль адзіны, які сам не можа зрабіць сабе дупло. Ну і выглядае птушка яўна не як дзяцел. 

Аказалася, што я сіжу на шляху гэтых птушак паміж месцамі пошуку ежы для птушанят і дуплом.

 

І за наступныя прыкладна паўгадзіны я яшчэ двойчы назіраў і зняў круцігалоўку з ежай на розных прыгожых прысадах.  

 

Аднак убачыць месца, куды птушкі носяць ежу я нават і не марыў - навокал было столькі старых і высокіх дрэваў, што статыстычна мае шанцы заўважыць дупло амаль не адрозніваліся ад нуля.

Прыйшоў час вяртацца, але ў мяне была яшчэ адна справа - недзе вышэй па плыні рэчкі гняздуюць зімародкі і я заўважыў, што часам яны сядаюць на павароце Гараднічанкі і спусціўся да вады каб паставіць там сваю прысаду. І калі я ўжо зрабіў што планаваў, нешта знаёмае села на вялікую шпакоўню, якая 'вытыркалася' на краю сада-агарода недалёка ад дома за рэчкай.

І што б Вы думалі? Гэта была круцігалоўка!  Я зрабіў некалькі здымкаў здалёк і ўжо ведаў, каго буду здымаць у наступныя дні.

Гродна, 17-06-2021

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

 

Каментары

Чым часцей бываеш на прыродзе, тым часцей бывае ўдача. Але гэта не скідае вопыт і веданне жыцця птушак і звяроў. На лаўца і звер бяжыць ... Здымкі і назіранне цікавыя.