Я чакаў у пойме Гараднічанкі на вераб'іных птушак, калі нешта незнаёмае села на сухія, выцягнутыя гарызантальна галіны клёна перада мной. Калі я навёў фокус, то моцна здзівіўся - з поўнай дзюбай нейкіх лічынак я глядзеў на круцігалоўку (Jynx torquilla)!
Круцігалоўка - самы незвычайны наш від дзятлаў, бо адзіны пералётны і амаль адзіны, які сам не можа зрабіць сабе дупло. Ну і выглядае птушка яўна не як дзяцел.
Аказалася, што я сіжу на шляху гэтых птушак паміж месцамі пошуку ежы для птушанят і дуплом.
І за наступныя прыкладна паўгадзіны я яшчэ двойчы назіраў і зняў круцігалоўку з ежай на розных прыгожых прысадах.
Аднак убачыць месца, куды птушкі носяць ежу я нават і не марыў - навокал было столькі старых і высокіх дрэваў, што статыстычна мае шанцы заўважыць дупло амаль не адрозніваліся ад нуля.
Прыйшоў час вяртацца, але ў мяне была яшчэ адна справа - недзе вышэй па плыні рэчкі гняздуюць зімародкі і я заўважыў, што часам яны сядаюць на павароце Гараднічанкі і спусціўся да вады каб паставіць там сваю прысаду. І калі я ўжо зрабіў што планаваў, нешта знаёмае села на вялікую шпакоўню, якая 'вытыркалася' на краю сада-агарода недалёка ад дома за рэчкай.
І што б Вы думалі? Гэта была круцігалоўка! Я зрабіў некалькі здымкаў здалёк і ўжо ведаў, каго буду здымаць у наступныя дні.
Гродна, 17-06-2021
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
arktous - 22.06.2021 - 09:12
Действительно, удача в этом…
Действительно, удача в этом деле чаще бывает там, где ее не ждешь. Интересная история и снимки.
Harrier - 22.06.2021 - 10:27
In reply to Действительно, удача в этом… by arktous
Дзякуй! Дадаў два кароткіх…
Дзякуй! Дадаў два кароткіх відэа.
pva - 22.06.2021 - 17:44
Чым часцей бываеш на…
Чым часцей бываеш на прыродзе, тым часцей бывае ўдача. Але гэта не скідае вопыт і веданне жыцця птушак і звяроў. На лаўца і звер бяжыць ... Здымкі і назіранне цікавыя.