Лесак-завірушак (Sylvia curucca) і пад час гнездавання цяжка назіраць некалькі секундаў на тым самым месцы, а на бузіне з гэтым было яшчэ цяжэй. Птушкі хутка і амаль незаўважна з'яўляліся каля гронак, хутка даследавалі іх і хутка знікалі. І чамусьці ўвесь час у мяне была ўпэўненасць, што яны шукаюць сярод ягад насякомых ці павукоў, якія маглі там схавацца, а самі па сабе ягады іх не цікавяць. І так было 4 ці 5 разоў, ажно пакуль адна з лесак не адарвала і не з'ела чорную ягаду)
Але пасля таго, як я адзначыў адну з завірушак за спажываннем яблыка, выбар ягад бузіны ў якасці ежы не павінен здзіўляць. Тым не менш я зараз думаю, што адно другому не перашкаджае - птушкі могуць даследаваць гронкі ў пошуках насякомых і іншых безхрыбетных, а заадно і есці самі ягады.
09-2022, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ