Дакументацыйныя здымкі
Грукат ад працы вялікага экскаватара, які каўшом развальваў адзін з будынкаў былога піўзавода, было чуваць з самага ранку.
А ўвечары, калі працаўнікі адтуль сышлі, стала ціха. І на месцы таго будынка вялікай кучай ляжалі кавалкі муроў, асобныя цэглы, трубы і іншы будаўнічы друз. А на ім я зaўважыў спачатку самца, а потым і самку палявой падкаменкі (Oenanthe oenanthe). Яны пераляталі з месца на месца, сядалі і на агароджу, і зноў вярталіся на тое, што засталося з будынка.
З канца красавіка я бачыў гэтых падкаменак на даху і ў паглыбленні без цэглы ў муры таго, што сёння перастала існаваць і здагадваўся, што чарговы год запар гэтыя птушкі тут загнездавалі. Хутчэй за ўсё ў іх ужо былі птушаняты. І вось цяпер усё было страчана. Немагчыма было ні адшукаць сярод друзу гняздо, ні тое, што было ў ім...
Гродна, 18-05-2023
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ