Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Палявыя падкаменкі: Усё інакш

Аказалася, што можна ўбачыць асобна і моладзь, і самца, і самку палявой падкаменкі (O. oenanthe) на іх вялізарным гнездавым участку на былым бровары (ці піўзаводзе). А вось паглядзець, як бацькі кормяць сваіх патомкаў (здаецца, іх толькі два?) яшчэ так і не атрымалася.

Справа ў тым, што ў адрозненне ад сем'яў іншых відаў вераб'іных, за якімі я назіраў ці назіраю, усё галоўнае адбываецца ў падкаменак амаль наадварот: Тут не бацькі шукаюць сваіх птушанят і кормяць іх, а птушаняты шукаюць бацькоў і выпрошваюць ежу. Таму і невядома дзе і ў які момант адбудзецца кармленне, бо сачыць за ўсімі адначасова немагчыма.

Іншая цікавая акалічнасць, пра якую я даведаўся выпадкова - увесь былы завод на плошчы у некалькі гектараў + навакольле належаць толькі да адной пары падкаменак!  Гэта атрымалася убачыць дзякуючы таму, што і самец, і самка з гэтай пары сталі індывідуальна пазнавальнымі: у самца на галаве заламалася невялічкае пяро і менавіта яго ў такім выглядзе я бачыў і на піўзаводзе, і вакол яго ў пошуках насякомых. А на баку самкі з'явілася выразная цямнейшая паласа ад вырваных пёраў - яўна вырвалася з кіпцюроў аднаго з тутэйшых коцікаў, але след застаўся. Яе таксама бачыў і на тэрыторыі завода, і навокал. 

Птушаняты звычайна трымаюцца па-аднаму, але калі збіраюцца на непрацяглы час разам, то на ўсялякі выпадак адзін можа папрасіць ежу ў другога)

Але самае смешнае, што я бачыў, гэта як адзін з птушанят выпрошваў ежу ў самца, які стаяў спіной да малога і, здавалася, не звяртаў ніякай увагі на тое, як ён стараўся:

https://youtu.be/wY-hnJ94yuo

Аднак як толькі нехта з птушак унізу падаў трэскам сігнал небяспекі - на адзін са шматлікіх мясцовых дахаў выйшаў коцік, малы хутка забыў пра выпрошванне ежы і выдатна схаваўся замест выбітай цэглы побач з бацькай - шукайце гэтую сітуацыю на адным са здымкаў.

18 - 26.06.2020, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

 

Каментары

Я ўжо і не спадзяваўся, што нешта цікавае атрымаецца з імі ўбачыць. І вось пашанцавала.

Бачыў і трошкі зняў дарослых з насякомымі, але як кормяць - ні разу нават не ўбачыў. 

З усіх відаў, якія там жывуць - адны з самых асцярожных атрымаліся.