Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Пара шпакоў і канцэрт 'на зямлі'

шпак

Па беразе ракі з частымі перапынкамі бегала два шпaка (Stunus vulgaris). І хаця самец у шпакоў знешне не адрозніваецца ад самкі, а спяваць могуць абодва, хутка па паводзінах птушак стала зразумела, што я назіраю за парай. 

Самка бегла сярод сухой і ўжо часткова зялёнай расліннасці і часта ўтыкала дзюбу ў глебу, правяраючы яе на дажджавых чарвякоў ды іншую ежу (як гэта робяць шпакі, падрабязна ТУТ). Самец жа быў заняты амаль адначасова трыма важнымі справамі: па-першае, стараўся далёка не адставаць ад самкі. Па другое, часам таксама стараўся знайсці ежу ў глебе, але вельмі рэдка. І па трэцяе, асноўным яго заняткам было спяваць. 

Спяваў ён вельмі натхнёна і сур'ёзна. Для гэтага прыпыняўся, прыпадымаў галаву, распушваў пер'е пад дзюбай і, свісцеў-рыпеў пэўна нешта нежнае для самкі і для сябе. Часам нават як бы прысядаў і прыраскрываў крылы. Здаецца, на некалькі секунд ён пад час спеваў траціў сувязь з рэчаіснасцю. За гэты час  самка паспявала праверыць чарговы метр глебы перад сабой. Тады самец пераставаў спяваць, даганяў яе, 1-2 разы ўтыркаў дзюбу ў пошуках ежы і зноў застываў - каб заспяваць. 

Усё гэта паўтаралася раз за разам, але нечакана самка схапіла сухую травінку і адляцела. Самец без роздуму сарваўся і паляцеў за ёй. На гэтым наземны канцэрт скончыўся.

Гродна, 23-04-2023

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі