Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Як палююць шпакі - разгадка?

З часу прылёту шпакоў (Sturnus vulgaris) сёлета стараюся назіраць за імі па меры магчымасці. Штодня  бачу іх шмат разоў і ў розных сытуацыях. Некаторым невялікім адкрыццям дапамагае фотаапарат, які моцна прыбліжае шпакоў да мяне і фіксуе - з маім удзелам, канешне - некаторыя цікавыя моманты.

Колькі дзён таму я размясціў падборку здымкаў  з паляванняў шпакоў, на якіхбыло бачна, што птушкі з раскрытымі дзюбамі ... стараюцца злавіць у глебе безхрыбетных, а некаторым гэта нават атрымалася!

Мяне гэта моцна здзівіла, бо было незразумела як такі метад палявання з раскрытай дзюбай у глебе можа працаваць?

І вось сёння я нарэшце ўбачыў увесь працэс цалкам. І аказалася, што здымкі шпакоў з раскрытай дзюбай у глебе - гэта толькі адлюстраванне другога дзеяння з трох, якія робяць шпакі, каб знайсці і схапіць здабычу ў глебе.

Першае - шпак хутка апускае закрытую дзюбу ў глебу.

Другое - раскрывае яе там, каб убачыць ці ёсць там што?

Трэцяе - калі нехта смачны там ёсць, апускае яшчэ раз і хапае або хапае адразу апушчанай адкрытай дзюбай.

Дакладна я не лічыў, але прыкладна з 20 такіх зандажоў глебы дзюбай, адзін са шпакоў недалёка ад мяне тройчы даставаў нешта невялікае, частка гэтай здабычы - ніжэй на здымках.

Цікава, што ні разу ён не дастаў дажджавога чарвяка. Пэўна засуха прымусіла іх апусціцца ў глебе ніжэй і дзюба шпакоў іх зараз не можа дастаць фізічна.

17-04-2020, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары

Шикарно! Это у них, оказывается такая общая стратегия поиска корма в земле, а я, было, решил, что они так семена под снегом ищут (посмотрите мои фото-видео "зимние скворцы")

"Першае - шпак хутка апускае закрытую дзюбу ў глебу.

Другое - раскрывае яе там, каб убачыць ці ёсць там што?

Трэцяе - калі нехта смачны там ёсць, апускае яшчэ раз і хапае або хапае адразу апушчанай адкрытай дзюбай".

Дык як ён бачыць што там ёсць, калі дзюба ў зямлі? Ці бачыць? На фотках не зразумеў дзе акт №2.

Ці ўсё ж: 2. раскрывае яе там, 3. дастае і глядзіць што там ёсць. 4. апускае яшчэ раз і хапае або хапае адразу апушчанай адкрытай дзюбай. Усё роўна доказаў, што ён глядзіць у дзірку - не бачу. Дзюба ва ўсіх птушак адчувальная і яны адчуваюць насякомых пад зямлёй, калі дакрануцца да іх. 

Калі адчуваеш дзюбай ежу, то лепш адразу хапаць яе пад зямлёй - для чаго даставаць дзюбу, раскрываючы яе і такім чынам адкрываючы для агляду дзірку ў глебе? Гэта і зацягванне працэсу і павелічэнне шанцаў здабычы знікнуць. 

Таму ўсё не так - зрок грае галоўную ролю, не дотык.