Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Птушкі Мадаскара. Чапля-кваква

чапля-кваква

Працяг, пачатак ТУТ

Парк Tsarasaotra ў сталіцы Мадагаскару, Антананарыву, стаў для нас цікавым досведам у самым пачатку вандроўкі па востраву. І хаця быў запланаваны на пошні дзень, з-за пераносу авіярэйсу на поўдзень, мы наведалі яго зранку ў другі. І не пашкадавалі!

Я б назваў гэтае месца хутчэй лесапаркам, бо большасць дрэваў там здаецца, выраслі самастойна - не былі пасажаныя чалавекам. Ды возера з востравам пасярэдзіне таксама цалкам прыроднага паходжання.  Вакол вострава і уздоўж берагоў у вадзе ляжала шмат вялікіх і сярэдняга памеру мёртвых дрэваў. І на іх адпачывалі розныя віды птушак, як вадаплаўныя, так і каляводныя.  

Іншых наведвальнікаў парку, акрамя нас семярых, больш не было. А з людзей яшчэ нешматлікая ахова ля ўваходу і тройка (як аказалася, нелегальных) рыбаловаў на іншым вадаёме. Магчыма таму птушкі зусім не баяліся і сярод шасці відаў чапляў, адразу кідаліся ў вочы чаплі-кваквы (Nycticorax nycticorax), якія сядзелі невысока над вадой на мёртвых дрэвах або разам з іншымі відамі - звычайна гэта была сціпла афарбаваная ў карычневы колер з адценнямі і рыскамі моладзь, або асобна - дарослыя. Хаця, калі прыгледзецца дарослым птушкам, афарбаваныя яны даволі кантрастна, ды яшчэ з патыліцы звісае доўгі белы 'чуб', але на фоне вады і расліннасці менавіта маладыя птушкі вылучаліся нашмат больш. 

Пачынаўся чарговы сонечны і спякотны дзень, і некаторыя з чапляў ужо ахалоджвалі сябе з дапамогай частага дыхання праз адкрытую дзюбу:

 

Птушкі гэтыя - найбольш распаўсюджаны від чапляў у Свеце і жывуць на ўсіх кантынентах, акрамя Аўстраліі і яшчэ на многіх астравах. Магчыма з-за таго, што яны актыўныя пераважна ў прыцемках і ўначы, спробаў палявання (ці рыбалкі) мы не назіралі, але адна з дарослых птушак, якая сядзела на беразе вострава побач з качкамі, піла там воду, і, здаецца, спрабавала нешта невялікае выхапіць з вады:

 

Здзіўляе такі выразны ўзроставы дымарфізм у афарбоўцы паміж маладымі і дарослымі птушкамі, які не магу ўспомніць у іншых чапляў. Магчыма ён патрэбны менавіта для 'начнога' віду каб выразна бачыць, што ў цемры корміш дакладна (сваё) патомства, а не чужую дарослую птушку?

Tsarasaotra parc, Antananarivu, Madagascar, 14-11-2024

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Працяг будзе, пачатак ТУТ