Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Шэрая чапля і складаная здабыча. Частка І

шэрая чапля

Калі вялікія белыя чаплі ((Egretta) Ardea alba) звычайна актыўна павялічваюць свае шанцы на поспех пад час паляванняў і для гэтага ходзяць і выглядваюць здабычу, пералятаюць і зноў выглядваюць, шэрыя чаплі (A. cinerea) хутчэй выбіраюць адпаведнае месца і чакаюць там на нешта значнае. Зразумела, што розныя тактыкі даюць і розныя вынікі: вялікія белыя чаплі ловяць часта, але дробную здабычу, а шэрыя рэдка, але вялікую. Ну і для назіранняў ды здымак першыя цікавейшыя, бо нешта робяць і рухаюцца, змяняючы позы і атачэнне, а не стаяць у роздуме як другія. Але з усяго бываюць выключэнні.

Гэтая шэрая чапля прызямлілася недалёка ад мяне перад востравам на Нёмане, даволі хутка выбрала сабе месца 'на чаканне' здабычы, але доўга чакаць ёй там не прыйшлося: прыкладна праз 3 хвіліны яна моцна і хутка зрабіла выпад перад сабой і тут пачалося самае цікавае:

Я спачатку не мог зразумець - няўжо чапля схапіла такую вялікую рыбіну, што не можа яе дастаць з вады? Аднак аказалася, што ёй трэба дастаць з вады не толькі рыбіну, якая і праўда была вялікай, але яшчэ і вырваць водную расліннасць, якая разам з рыбай апынулася ў дзюбе. Бо адно без другога дастаць было немагчыма.

Даволі хутка, бо прыкладна праз хвіліну, рыба з 'гарнірам' з раслін ужо была не толькі над вадой, але ўсё яшчэ ў дзюбе і цяпер праглынуць яе было параўнальна лёгкай справай, з чым чапля паспяхова і справілася.

Тым не менш, як аказалася, на гэтым абед птушкі не скончыўся) 

Заканчэнне гісторыі ТУТ.

Гродна, 17-09-2025

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі