Дакументацыйныя здымкі
Звычайна зранку ва ўсіх шмат розных справаў, прычым часта адначасова. Аказалася, што шпакі (Sturnus vulgaris) - не выключэнне.
Адзін з іх у нашым скверыку ўтыкаў дзюбу ў зямлю і правяраў - што там, мо ёсць дажджавы чарвяк ці якая лічынка? Аднак хутка знайшоў сухую травінку і яна, як ні дзіўна, аказалася вельмі патрэбнай і нават каштоўнай для яго. Ён працягваў такім жа чынам шукаць ежу, але пачаў насіць знаходку для 'паляпшэння' высцілкі гнязда з сабой. Прайдзе некалькі крокаў з ёй, пакладзе каля сябе, утыкне 2-3 разы дзюбу і зноў бярэ травінку і ідзе з ёй далей. Даволі хтука ён стаў падымаць разам з ёй і іншыя, меншыя сухія травінкі, але штораз падымаў пасля пошукаў ежы толькі самую першую, самую важную)
І вось калі акрамя першай у чарговы раз шпак набраў і найбольшую колькасць іншых і я ўжо думаў, што ён паляціць адносіць іх у гняздо, птушка кінула іх усе і пачала толькі шукаць сабе ежу - голад перамог жаданне 'палепшыць' жытло. Прынамсі на нейкі час.
Гродна, 12-04-2023
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ