Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Сокал-пустальга з цэнтра

Павольна пачынаўся вечар і я вяртаўся па набярэжнай Нёмана дахаты. І раптам збоку ўбачыў самца сокала-пустальгі (Falco tinnunculus), які завісаў на адным месцы над крутым схілам пад новым замкам. Як па яго замове, высокая расліннасць там была нядаўна скошана і гэта яўна дапамгло сокалу прыкладна праз 5 хвілін палявання без праблем, пасля першай атакі, злавіць невялікага мышападобнага грызуна.

Птушка са здабычай паляцела да адбудаванага старога замка (фактычна, муляжа) і там села есці здабычу на адным з надваконняў. Як часта бывае ў многіх драпежных птушак невялікіх памераў, самец разарваў грызуна і з'еў кавалак за кавалкам, толькі выкінуў доўгі кішэчнік, які застаўся высыхаць над вакном і добра бачны на адной с фотак як тонкая цёмная стужачка. 

Сокал вярнуўся на той жа схіл, але ў гэты раз завісаў нядоўга, нічога не злавіў і паляцеў уверх па плыні ракі паралельна ёй.

Хаця дзесяткі пар пустальгі гняздуюць у Гродна ў розных будынках і на заводах і бліжэй, і далей ад цэнтру горада, аднак звычайна паляваць яны ляцяць  на навакольныя сельгаспалеткі. Паляванне ў цэнтры гораду над газонамі ці над падобным схіламі справа ў нас яшчэ вельмі рэдкая і хутчэй характэрная для сакалоў  з гарадоў больш заходніх краін: Германіі, Чэхіі і Польшчы, дзе я падобныя паводзіны назіраў не аднойчы. 

Гродна, 29-06-2021

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі