Дакументацыйныя здымкі
Усё ж пойма ракі стварае шэрым варонам (Corvus (corone) cornix) вялікія магчымасці ў пошуку звычайнай і незвычайнай для віду ежы. Вось і сёння адна з гэтым птушак на беразе Нёмана старалася справіцца з ужо ўскрытай і часткова з'едзенай зялёнай жабай, хаця я і не бачыў як яе варона злавіла.
Праз некалькі секунд птугка вырашыла, што з такой здабычай на зямлі і ў гэтым адкрытым месцы ёй лепш не заставацца і пераляцела на дах будынка станцыі ратавання на вадзе. А там дабу ледзь не адабрала вялікая чайка (клыгун ці рагатуха) - аказалася, што варону з ежай заўважыў не толькі я)
Гродна, 28-04-2023
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ