Шэрая варона: Хто ўдод?

Тое, што з шэрымі варонамі ў нас асабліва не расслабішся, я зразумеў даўно. Ні з якім іншым відам у мяне няма столькі цікавых назіранняў і гісторый, як з імі.

І вось новае гісторыя і новае здзіўленне: побач са мной, на беразе Нёмана адна з пары (?) варон зляцела ўніз на скошаны кавалак травы ў ходніка і падабрала там нешта накшталт карычневай трубачкі. Я спачатку падумаў, што гэта старая курыная костачка. А калі пачаў здымаць птушку ўжо на даху карчмы, аказалася, што гэта ... мядведка!

птушка

птушка

птушка

Як яе з'есці варона пэўна яшчэ не прыдумала і перакладвала з дзюбы ў лапу і назад, каб трымаць здабычунадзейней, а потым абедзве птушкі адляцелі. Але наўрацці такая смачная вячэра прапала і, хутчэй за ўсё, варона знайшла як яе забіць і праглынуць.

Гэта мая другая сустрэча вароны з мядведкай, прычым першая адбылася недалёка ад гэтай і таксама на беразе Нёмана: 

Як шэрыя вароны здзівілі мяне - у чарговы раз