Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Вялікія галубы ў горадзе: Нізкае, але добрае гняздо

вялікі голуб

Дакументацыйныя здымкі

Прыкладна з пачатку гэтага стагоддзя за 20 гадоў вялікія галубы (Columba palumbus), да таго выключна лясныя птушкі, паспяхова каланізавалі нашы паселішчы і шмат дзе сталі аднымі з самых звычайных відаў, якія жывуць побач з намі. А першым  гэтае дзіўнае тады прыстасаванне вялікіх галубоў да гарадзкога жыцця адзначыў больш за 200 гадоў таму Канстанцін Тызенгаўз (1786-1853), заснавальнік беларускай арніталогіі, пад час вымушанага знаходжання ў Францыі.

Здаецца, што шчыльнасць гнездавання віда ў нашых гарадах працягвае павялічвацца і таму часам гнёзды вялікіх галубоў можна ўбачыць у вельмі нечаканых месцах, мала адпаведных для гнездавання. Менавіта такое гняздо я выпадкова ўбачыў ля сцяны б.піўзавода на беразе ракі. Вышыня размяшчэння ўсяго каля 2 метраў, адлегласць ад ходніка каля 3 метраў. Але ўжо зараз, калі амерыканскія клёны яшчэ толькі квітнеюць, яго было цяжка заўважыць. А калі распусціцца лісце, гняздо з птушкай на ім будзе яшчэ лепш замаскаванае. Ды і ў адрозненне ад вельмі прымітыўных пабудоў, якія добра вядомыя для віда і ў гарадах, і ў лясах, гэтая гняздо выглядае салідным, а на наступны пасля знаходкі дзень птушкі ўсё яшчэ прыносілі на яго гнездавы матэрыял і папраўлялі. Так што ўсё ў іх павінна атрымацца.

Гродна, 20 і 21.04.2023

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары