Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Як дрозд-піскун збірае ежу для птушанят

Дрозд-піскун (Turdus pilaris), які яўна мае гняздо недзе недалёка, прызямліўся метраў 30 ад мяне і пачаў шукаць ежу на высокім беразе Гараднічанкі. Як аказалася, не толькі для птушанят, але і для сябе, таму што невялікая частка здабычы, якая магла быць згублена ў высокай траве пад час пошукаў новай, была з'едзена.

Паступова дрозд набліжаўся і скончыў пошукі зусім побач са мной. Самае цікавае, што адбывалася на працягу гэтых 5 хвілін, я здымаў:

У адрозненне ад шпакоў, якія хутка і ўпэўнена прачэсваюць тэрыторыю ў пошуках любых безхрыбетных адпаведных для іх памераў і на расліннасці, і на паверхні зямлі, і у глебе, дрозд паводзіў сябе інакш і найбольш ён нагадваў ... шэрую чаплю: заміраў без руху, выцягваў параўнальна нядоўгую шыю, і як бы прыцэльваўся перш, чым схапіць здабычу. 

Амаль адразу ён паспяшаўся моцна цягнуць вялікага дажджавога чарвяка і адарваў невялікі яго кавалак, які потым пераносіў з сабой і адляцеў з ім на гняздо. Іншую здабычу ён хапаў пад час і пасля замірання рэзкімі выпадамі недзе на паверхні ці на раслінах. Але як ён вылічваў дажджавых чарвякоў, я не зразумеў, прычым і зусім маленькіх, і сярэдняга памеру, і вялікіх. Можа бачыў, як тыя высоўваюцца з норкі ці перапаўзаюць на паверхні?

Так ці інакш за 5 хвілін дрозд сабраў невялікую калекцыю безхрыбетных і адляцеў карміць патомства.

26-05-2021, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

 

Каментары

Дзякуй! Не, па рознаму бывае. Са штатыва, канешне, і фоты і відэа лепш атрымліваюцца, бо камера ўсё ж цяжкая і часта надзейна не ўтрымаеш, асабліва на вялікім зуме каб не трэслася. А штатыў не заўсёды нашу.

Спасибо - понял. Я тоже редко беру штатив. Но теперь я приобрел "зеркалку" Canon и длиннофокусный объектив, придется брать штатив.

Калі ёсць магчымасць, са штатывам адназначна лепш. Я яго часта проста як апору для рук выкарыстоўваю, не прыкручваю камеру. 

Я сделал с  раздвижной удочки монопод. На конце рагулька из дерева (как когда-то делали рогатки).  Ложу левую руку на монопод (рогульку), придерживая объектив , а правой держу фотоаппарат и снимаю. Он легкий, складывается и очень удобный. Иногда, как и вы: штатив использую, как монопод, не прикручивая камеру. Рис.самодельного моего монопода:

Длину монопода делаю на уровне глаз.

Монопод