У той самы дзень, калі я здымаў вельмі актыўнага, але самотнага самца звычайнай рудахвосткі (Ph. phoenicurus) на яго вялікай тэрыторыі, увечары я вырашыў праверыць адно з мінулагодніх месцаў гнездавання віду. Яно знаходзіцца ў даліне рэчкі Гараднічанкі і мінулым летам розныя самцы адначасова спявалі тут на адлегласці нават 20-30 метраў адзін ад аднаго.
Дамы тут пераважна старыя і невысокія, вакол іх - пладовыя і непладовыя старыя дрэвы і кусты, а таксама гароды. І вось я чую як 'тут і цяпер' у розных месцах спяваюць тры самцы звычайных рудахвостак і даволі хутка ў мяне атрымліваецца паздымаць двух з іх, суседзяў. Да таго ж побач з адным з іх, на старым драўляным тэлеграфным слупе, нечакана паказваецца самка. Але таксама нечакана, як самка з'явілася, яна прападае, а самцы працягваюць час ад часу пералятаць па сваіх тэрыторыях, якія вельмі падобныя да мінулагодніх і спяваць з розных прысад:
У насіупныя дні тут асабліва нічога не змяняецца, можа толькі самцы спяваюць ўжо не так часта, як у першы тыдзень пасля прылёту. Ну хоць тут прыемная стабільнасць!
29, 30.04 і 03.05.2023, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 10.05.2023 - 17:51
Самцы ўвогуле прыгажуны. Але…
Самцы ўвогуле прыгажуны. Але і самка сціплая і сімпатычная. Вельмі добрыя атрымаліся фотаздымкі.
Harrier - 10.05.2023 - 19:51
Дзякуй! Для мяне самцы як з…
Дзякуй! Для мяне самцы як з тропікаў.