Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Звычайныя рудахвосткі: дакармліваем птушанят

Звычайна птушак лягчэй лічыць у пачатку іх гнездавання - для большасці вераб'іных, у якіх самцы ў гэты час актыўна спяваюць, лічым іх і атрымліваем даволі дакладную колькасць пар.

Аднак сёлета падлічыць звычайных рудахвостак (Ph. phoenicurus) і ацаніць іх колькасць у мяне атрымалася для цэнтра гораду толькі цяпер, калі іх птушаняты з першага вывадку павыпрыгвалі з гнёздаў і бацькі іх дакармліваюць.

Калі дарослыя птушкі вырашаюць, што птушанятам можа пагражаць небяспека, яны, акрамя рэгулярнай пазыўкі, пачынаюць патрэскваць . А птушаняты, якія ўжо добра пералятаюць і  выдатна хаваюцца, пры падлёце бацькоў з ежай пачынаюць высока (і як на мой густ, непрыемна) крычаць "зь-з-зь-зьзь..." І гэта значыць, што іх лёгка пачуць, але цяжка ўбачыць, і тым больш -сфатаграфаваць.

Вось па гэтых "сямейных гуках" і атрымліваецца, што ў адпаведных умовах - г.зн. там, дзе ёсць дастаткова старыя дрэвы для дупла і гнязда і кусты, на якіх можна збіраць ежу для сябе і птушанят, асобныя пары знаходзяцца адна ад адной на адлегласці ад 30 да 50 метраў.  Сапраўды, "звычайная" рудахвостка!

Ежа для птушанят разнастайная - гэта і насякомыя, і іх лічынкі, і павукі. І збіраюць іх рудахвосткі і з паверхні зямлі, і з завісання сярод высокай наземнай расліннасці, і з прысады, а таксама і на кустах і дрэвах на вельмі рознай вышыні. 

Цікава, што працэс гэты адбываецца без бачнай напругі, спакойна і метадычна. А самцы час ад часу паспяваюць і спяваць, робячы сабе перапынкі:

 

Гродна, 14-18.06.2021

Аўтар Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары