Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Звычайныя рудахвосткі ў прывычным асяроддзі

звычайная рудахвостка

У той самы дзень, калі я здымаў вельмі актыўнага, але самотнага самца звычайнай рудахвосткі (Ph. phoenicurus) на яго вялікай тэрыторыі, увечары я вырашыў праверыць адно з мінулагодніх месцаў гнездавання віду. Яно знаходзіцца ў даліне рэчкі Гараднічанкі і мінулым летам розныя самцы адначасова спявалі тут на адлегласці нават 20-30 метраў адзін ад аднаго. 

Дамы тут пераважна старыя і невысокія, вакол іх - пладовыя і непладовыя старыя дрэвы і кусты, а таксама гароды. І вось я чую як 'тут і цяпер' у розных месцах спяваюць тры самцы звычайных рудахвостак і даволі хутка ў мяне атрымліваецца паздымаць двух з іх, суседзяў. Да таго ж побач з адным з іх, на старым драўляным тэлеграфным слупе, нечакана паказваецца самка. Але таксама нечакана, як самка з'явілася, яна прападае, а самцы працягваюць час ад часу пералятаць па сваіх тэрыторыях, якія вельмі падобныя да мінулагодніх і спяваць з розных прысад:

У насіупныя дні тут асабліва нічога не змяняецца, можа толькі самцы спяваюць ўжо не так часта, як у першы тыдзень пасля прылёту. Ну хоць тут прыемная стабільнасць!

29, 30.04 і 03.05.2023, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары