На працягу амаль гадзіны я бачыў і самца, і самку звычайнай рудахвосткі (Phoenicurus phoenicurus) на розных прысадах у рэштках старага саду паміж савецкімі жылымі малапавярховікамі. Найчасцей самец выбіраў для назіранняў мёртвыя галінкі адзінага там дуба, які шырока раскінуўся над садам, але не сядаў нікуды вышэй у яго крону. Таму і падазраваць, што гняздо пары недзе ў дупле ў дубе не мела сэнсу.:
Самка таксама часта выкарыстоўвала дрэвы для назіранняў за наваколлем і адпачынку, але часта палявала на насякомых на зямлі:
Тым не менш, месца гнездавання гэтая пара паказала амаль выпадкова. І пра яго будзе ў наступнай фотагісторыі.
Гродна, 19-05-2026
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ