Заканчэнне. Пачатак і папярэднія часткі ТУТ, ТУТ і ТУТ.
Хаця параўнальна старых пладовых дрэваў з дупламі на рознай вышыні ў гэтым старым садзе было шмат, як аказалася, пара звычайных рудахвостак (Phoenicurus phoenicurus) выбрала зусім незвычайнае месца для размяшчэння гнязда. Ім аказалася прыспасоба для выбівання дываноў яўна савецкага часу, звараная з трубаў адпаведнага для свабоднага перамяшчэння птушак ў верхняй 'перакладзіне' дыяметру:
Ёй яўна даўно ніхто не карыстаецца па прызначэнні і таму наўрацці нехта турбаваў рудахвостак пад часу будовы гнязда. Hеяк па-іншаму выкарыстоўваць гэтую металічную канструкцыю там ніхто не прыдумаў. А вось для птушак яна пасавала не толькі дыяметрам верхняй трубы, але і яе размяшчэннем на вышыні больш 2 метраў, што зрабіла немагчымым зазірнуць туды калі б нават нехта захацеў гэта зрабіць. Коцікі, якія вельмі небяспечныя для птушак паміж жылымі дамамі, таксама не маглі б туды забрацца. Так што месца было рудахвосткамі выбарана хаця і дзіўнае, але прыдатнае да гнездавання. Пры мне туды не раз заляталі і самец, і самка. А прыкладна праз месяц я ўбачыў і вынік іх паспяховага гнездавання. Але гэта ўжо асобная гісторыя.
Гродна, 19-05-2026
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ