Мы ўжо вярталіся з ранішняй прагулкі дахаты і сыйшлі з пліткі, якая ідзе стужкай не вельмі далёка ад вады на набярэжнай, як ззаду я пачуў знаёмы глухі гук, і калі абярнуўся - не меў сумневаў. Варона скінула на плітку бяззубку і ракавіна яе лопнула.
Я ўключыў фоцік і пачаў здымаць што будзе далей.
У прынцыпе, я не здзівіўся, таму што прыкладна ў кіламетры ніжэй па плыні Нёмана я ведаю пару, якая так робіць больш-менш рэгулярна як толькі мае доступ да гэтых рачных малюскаў і я ўжо здымаў іх за гэтым заняткам. Але мяне здзівіла, што гэтаму навучыліся іншыя вароны - раз гэта адбылося не ў тым месцы, што і раней. Аднак вароны добра вядомыя тым, што хутка вучацца адна ад адной і не толькі ўнутры сям'і. Таму нават гэта было б ОК.
Пасля варона падабрала, тое. што засталося і паляцела да партнёркі (думаю, што самец паляцеў са здабычай да самкі, а не наадварот) і там адбылося не вельмі зразумелае для мяне: вароны нічога не пачалі есці, пацёгалі здабычу ў дзюбе і паклалі, нават не схаваўшы, ніжэй у траве. Калі туды прыляцела трэцяя птушка (можа птушанё з мінулага году, а можа і зусім чужая варона), адна з гэтых ваон кінулася і прагнала яе. Потым і пара адляцела.
Я быў заінтрыгаваны - як так? Для чаго трэба было даставаць бяззубку, ляцець з ёй сюды, разбіваць, прапаноўвываць партнёрцы і нават праганяць іншую птушку, а потым кінуць здабычу проста так?
Таму я падняўся на пагорак і стаў шукаць парэшткі. Але нічога там не знайшоў, сфатаграфаваў зверху асколкі ад ракавіны на плітцы ў месцы падзення і вельмі здзіўлены вярнуўся дахаты.
У хаце я пачаў праглядаць здымкі, але здзіўленне не толькі не зменшылася, а хутчэй наадварот - толькі павялічылася:
Варона разбіла і спрабавала з'есці' (?) не бяззубку, а нейкую пустую шкляную бутэлечку, яўна з-пад лекаў!
Цяпер мне стала зразумела - чаму вароны нічога не з'елі і не схавалі - у гэтым не было неабходнасці.
Але навошта яны бралі гэтую бутэльку і , хутчэй за ўсё спецыяльна, разбівалі? Ці яны ўжо рабілі гэта раней і нешта смачнае атрымлівалася адтуль дастаць? Ці гэта была памылка і хацелі з'есці бяззубку, а "не з'ел" бутэлечку?
На гэтыя пытанні не маю адказаў.
Буду назіраць - цяпер больш уважна - і за гэтай парай.
Гродна, 11-03-2021
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
На гэтую тэму:
Шэрая варона: хто тут схаваўся?
Шэрыя вароны замест вусатых сініц + VIDEO
Шэрая варона: - Шчасце - ой, арэх - ёсць!
Шэрая варона з грэцкім арэхам і гракі-цімураўцы
Шэрыя вароны: размачваць можна не толькі хлеб!
Шэрыя вароны: размачваем, а потым праглынаем
Як шэрыя вароны здзівілі мяне - у чарговы раз
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ