Я ўжо раней бачыў, як мясцовыя шэрыя вароны, якія жывуць ўздоўж Нёмана, дастаюць з яго і разбіваюць - каб з'есці змесціва - ракавіны бяззубак.
Таму калі варона з бяззубкай у дзюбе прыляцела ад вады і села на схіле, я чакаў ад яе лагічнага на мой погляд завяршэння гэтай гісторыі = што яна зараз нейкім чынам будзе разбіваць ракавіну малюска аб плітку побач ці прыдумае нешта іншае.
Але ўсё атрымалася інакш:
аказалася, што варона дастала з вады ўжо мёртвую бяззубку і, зразумела, што мускулы-замыкацелі ўжо не трымалі ракавіну сціснутай. Таму птушка змагла акуратна дастаць цела малюска праз нешырокую шчыліну, проста засунуўшы ў яе дзюбу.
Але я так і не зразумеў, ці варона потым з'ела тое, што дастала, ці смак ёй зусім не спадабаўся і яна так і кінула змесціва ракавіны на траве.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ