Рыбгас "Чырвоная Зорька"

    Сення праводзіў улікі на ставах рыбгаса "Чырвоная зорька" што ў Жыткавіцкім раёне.  2/3 ставаў не вельмі цікавыя, мабыць зза таго што іх спачатку патравілі раундапам, потым частку расліннасці выкасілі, а некаторыя пруды увогуле пабаранавалі. Акрмя таго яны да гэтай пары запоўнены толькі на палову . . . 

  Затое пацешыла Руднянская сістэма, там усяго 5 буйных прудоў, на дзьвух з якіх можна назіраць адразу больш за 10 чырвонакніжнікаў. Гэта і даволі звычайныя для рыбгасаў Чорны Бусел, Вялікая белая чапля, Вялікі бугай, Вусатая сініца, Арлан-белахвост, і такія досыць экзатычныя віды як Савук-луток (Mergellus albellus) і Марадунка(Xenus cinereus). Акрамя таго тут гняздуюцца вялікі грыцук, вялікі зуёк і Шызая чайка . . .

 Але здзівіла зусім не гэта. Маю ўвагу прыцягнула змешаная калёнія чайкі-рыбачкі і рачной крычкі, якая размесцілася на невялічкім тарфяным астраўку. Нават без бінокля было відаць што ў каленіі круціцца некалькі пар чорнашыяй коўры, а паколькі дзень таму на рыбгасе "Белае" я назіраў, у першыню для сябе Чырвонашыйную коўру, то чаму б ей не з'явіцца і тут??? Узяўшы ў рукі бінокль і як след прыгледзеўшыся да жыльцоў вострава я аж аслупянеў . . .

 на самым ускрайку плывуна сярод вялікіх і чорнашыйных коўр плавала і ЧЫРВОНАШЫЙНАЯ КОЎРА!!!

  Ні разу за ўсе жыцце не бачыўшы гэты від і тут за 2 дні аж 2 назірання, я быў трохі агаломшаны. Але калі на "Белым" птушка трымалася асобна у цэнтральнай часцы сажалкі без якіх небудзь прызнакаў гнездавання, то тут яна была сярод віруючай жыццем калёніі падобных ей птушак. Патэлефанаваўшы Дзянісу атрымаў наказ, без фотаздымкаў у Брэст табе дарогі няма . . .

 Нічога не засталося як апрануць рыбацкія чобаты і лезьці ў воду. Але зрабіўшы некалькі крокаў зразумеў што гэты востраў хоць і здаецца досыць даступным на самой справе не такі легкі для пакарэння. Вярнуўся ў машыну і апрануў рыбацкі касьцюм. Гэтым разам адышоўшы ад берага на 50 метраў і пераадолеўшы ўжо палову дыстанцыі пачуў як зямля пад нагамі зьнікла, а над галавою амаль самкнуліся хвалі. Ледзь высунуўшыся на бераг я вырашыў знайсці човен, дзякуй богу ен стаяў не так далека. Нарэшце падплываю да каленіі, думаў сысці на востраў, але ен аказаўся усяго толькі тарфяной сплавінай па якой і ля якой пешшу перасоўвацца не магчыма.Праплыўшы каленнію навокал я знайшоў гняздо чорнашыяй коўры у якім была пачатковая кладка. Той, каго я так хацеў пабачыць бліжэй, нідзе не было відаць.

 Вярнуўшыся на бераг я абыйшоў стаў і заўважыў чырвонашыйную коўру ўжо ў іншым месцы, не далека ад дамбы, там на вочы мне  таксама трапілася шэрашчокая коўра. Споўгадзіны я намагаўся наблізіцца да іх, але безпаспяхова, птушка кожнаго разу адплывала ад мяне. Нажаль але трапны здымак я так і не зрабіў. Але сумаваць няма абчым, дзе і калі яшчэ атрымаецца паназіраць усе чатыры віды коўр з адной кропкі . . . . 

 PS (Зараз я рыбгасе "Трэмля", па іншы бок дамбы у 100 метрах ад мяне гучна крычыць марадунка, побач з ей бегаюць маленькія птушаняты, заўтра калі будзе час і дазволіць надвор'е спробую яе зфатаграфаваць . . . ) 

Фотаздымкі

Каментары

Pandion, віншую! Я чырвонашыйную дагэтуль не бачыў...

Я даўно ўжо адзіны раз быў на гэтым рыбгасе. Тады, здаецца, мы нічога цікавага там не адзначылі. Савукоў-луткоў і марадунак дакладна не было!

А вось гэтая цытата мне спадабалася: "Патэлефанаваўшы Дзянісу атрымаў наказ, без фотаздымкаў у Брэст табе дарогі няма . " - Строга ў вас у аддзяленьні! Калі выганяць - шыбуй да нас - у нас лібэралізм і спагадлівасьць:)

ПС Калі ласка, падпішы фоткі (хто на іх) - хаця б пад тэкстам.

Ай-ай, Харыер! А ты ўжо чакаеш, што мы Сяржука так табе і аддадзім. Нам самім спатрэбны такі бясцэнны чалавек. А словы былі запісаны не дакладна, але ж сумысл іх не змяняецца. Ды і, зразумела, усе гэта проста юмар арнітолагаў, а можа і нейкая завісць, толькі маленькая, бо я ў Беларусі бачыў чырвонашыйную коўру толькі ў 2003 годзе. Галоўнае, каб усе было па-сяброўску, і тады будзе ўсе добра.

  Дзіма прабач, але я ні як не магу разабрацца з фарматаваннем тэксту і фотак. Неяк тут усе накручана. Усе мае фотаздымкі падпісаныя, а на сайце гэтага не відаць. А яшчэ некаторыя фотаздымкі абрэзаныя атрымалісь.

У мяне таксама з рэдагаваньнем не атрымліваецца - памятаеш як твой тэкст па совах адрэдагаваў?...

Не падпісваюцца дык не падпісваюцца - халера з ім. У мяне атрымліваецца выдаляць ды па новай зьмяшчаць - тады толькі зьмены такія, як я хачу. Трэба разьбірацца, але пакуль часу няма. На жаль. Дзякуй за Назіраньне! - чакаем іншх, можа нават і не такіх эксклюзіўных :)

  Ды яны самі ня ведаюць як ен называецца, як хочуць так і перакладаюць з расейскай на беларускую.

 Назва рыбгаса паходзіць ад назвы вескі " Красная зорька". Дакладна не ведаю як перакласці слова зорька з расейскай на матчыну мову, але напэўна гэта будзе на зорка. Можа Чырвоная зара . . . 

 што сымбалізуе сабой усход і станаўленне улады саветаў. У 19 стагоддзі гэтая веска называлася "Чыстая лужа", што на мой погляд мае больш сэнсу, і лепш гучыць . . .

АV (госць) - 04.06.2009 - 21:57

Мае віншаванні! Гатунак паўночны. Сам бачыў у нас раз з бельгійцамі на ставах Віцебшчыны. Здымак коўры на сайце АПБ больш лепшы, там бачна, што дзюба задрана ўверх. Цікава, што марадункі на рыбгасах гняздуюць, штосьці новае! А чаму толькі 4 віда нырцоў? А малога няма?

  Есць і малая, але менавіта на тым ставе былі толькі гэтыя 4 віды. А марадункі гняздуюцца на рыбгасах сама меней з мінулага года, і даволі добра сябе там адчуваюць. Вось здымак птушаня марадункі, зрабіў яго сення на Трэмле . . 

Harrier - 05.06.2009 - 01:00

In reply to by АV (госць)

Файная марадуначка! Добра, што хоць нейкія кулікі больш шырока расьсяляюцца. Сёньня ад BirdLife прыйшла навіна пра невясёлыя справы ў многіх кулікоў. Калі знайду час, перакладу сёньня-заўтра (пастараюся...) і выкладу тут у Навінах.

можа і рассяляюцца ад таго, што дрэнныя справы на звычайных месцах гнездавання. Гэта трэба яшчэ вывучаць... Дарэчы на "Волме" упершыню адзначыў гнездавання белашчокай рыбачкі - 15+ пар!

   На гэтым тыдні адзначыў некалькі тэрыторый марадункі яшчэ на Чырвонай слабадзе і Лактышах.

 На чырвонай слабадзе у мінулым годзе адзначаў толькі вясной пад час міграцыі. Такім чынам атрымоўваецца што марадунка на рыбгасах зусім не дзіва, і хутчэй заўсе марадунка пашыраецца ад даліны Прыпяці уздоўж такіх яе прытокаў як Пціч, Случ, Морач, Лань і Цна.  Цікава ці хто небудзь праводзіў мэтанакіраваныя ўлікі па гэтых рэках . . . 

НК зарэгістраванная на нашым сайце, але даўно яе тут не бачыў.

Баюся, што гэта даволі новы фэнамен і яшчэ ніхто гэтага расьсяленьня не дасьледаваў...

 Ад Паўла з Наташай чуў пра тое, што беларуская папуляцыя марадункі павялічваецца, што ёсць станоўчая тэндэнцыя, ды сёння Паўлу казаў пра гэты артыкул. Ім вядома пра марадунак на рыбгасе "Чырвоная зорка" ды яшчэ на "Белым"...

    Справа ў тым што рыбгасы гэта хутчэй выключэнне і наяўнасць марадункі нават на іх, сведчыць пра тое што яна рассяляюцца у паўночным і усходнім накірунках ад Прыпяці. А шукаць іх хутчэй трэба па поймах рэк якія я ўзгадваў. Што датычыцца рыбгаса Белае то у апошнія 2 гады марадункі там адзначаліся мною толькі пад час міграцыі, але рыбгасы справа вельмі не надзейная. Таму што шмат чаго там залежыць ад дзейнасці чалавека. Пагэтаму сітуацыя на іх можа кардэнальна мяняцца нават на працягу аднаго года . . .