Рыбгас "Трэмля"

    Сення з раніцы яшчэ быў на рыбгасе "Трэмля" што ў Петрыкаўскім раёне Гомельшчыны. Рыбгас не вельмі буйны, калі параўноўваць напрыклад з "Белым" ці "Чырвонай слабадой", дзе я зараз і знаходжусь. Але на яго ставах можна паназіраць шмат за якімі рэдкімі птушкамі. Есць у яго і свае адметнасці. Ізюмінкай "Трэмлі" з'яўляецца марадунка Xenus cinereus, гэтаксама як напрыклад луток для "Белага".

 

Xenus cinereus

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 Існуе  меркаванне, што калі вы схочыце пабачыць марадунку, вам абавязкова трэба ехаць на Тураўскі луг. Гэта быццам бы лепшае месца для назірання за гэтым відам. Але я гатовы абспрэчыць гэтае сцверджанне. А калі вы не ў змозе пераадолець сумневы, завітайце на "Трэмлю" і пераканайцеся, што восьмы пруд нагульнай сістэмы улюбенае месца гэтай паўночнай птушкі. У гэтым годзе гнездаванне марадункі было заўважана мною толькі на 2 ставах, у той час як у мінулым годзе яна гнездавала на 4, усяго адзначана 2 пары з птушанятамі  і 7 тэрытарыяльных пар.

 Яшчэ адна птушка, у жыцці якой значную ролю маюць ставы рыбгаса гэта шэрашчокая коўра Podiceps grisegena. На "Трэмле" яе лічэбнасць дасягае 20 пар, што калі верыць апошняму выданню Чырвонай кнігі Беларусі складае 20% усей беларускай папуляцыі гэтага віду.

Podiceps grisegena

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Трэмля гэта бадай што адзіны рыбгас на Беларусі, дзе гняздуе крывок HAEMATOPUS OSTRALEGUS. У мінулым годзе мне пашчасціла знайсці гняздо гэтай птушкі, якое яна зрабіла якраз на дамбе паміж двума прудамі. За апошнія трое сутак, што я правеў на рыбгасе мне атрымалася адзначыць 3 пары паручайніка TRINGA STAGNATILIS, некалькі пар вялікага грыцука Limosa limosa. самку даўганосы савук MERGUS SERRATOR, вялікага бугая BOTAURUS STELLARIS, арлана белахвоста HALIAEETUS ALBICILLA, чорнага бусла CICONIA NIGRA, баталенаў PHILOMACHUS PUGNAX, чайку чарнакрылку Larus Fuscus, а таксама некалькі каленій комплекснай Larus argentatus/cochinnans і шызай чайкі LARUS CANUS, белашчокай рыбачкі CHLIDONIAS HYBRIDUS.У каленіі комплексных чаек 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 У каленіях гняздуецца шмат малых, вялікіх і чорнашыіх коўр. Пакуль лічыў гнезда комплекснай чайкі знайшоў некалькі гнезд малой коўры. Ля аднаго з іх я заўважыў гэтую маленькую істоту . Нагадвае нейкага пінгвіненка . . .

Tachybaptus ruficollis

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Учора ў вечары калі ішоў па дамбе знайшоў маленькую змуміфікаваную балотную чарапаху EMYS ORBICULARIS

 

Каментары

АV (госць) - 07.06.2009 - 14:03

цікава, дзякуй, і праілюстравана добра. Але каб трапіць на Тураўскае балонне не трэба прасіць дазволу, у гэтым розніца з рыбгасамі. Ці на Трэмлю нецяжка трапіць? На Волме калісьці жыло 2-3 пары шэрашчокай, зараз няма ніводнай. Але пасля такіх канцэнтрацый агульную колькасць трэба пераглядаць. Але каго абараняе наша ЧК? Толькі ў нас, у адрозненне ад іншых краін рыбгасы не могуць мець ніякага ахоўнага статусу. Страляць толькі нельга гэтых чырвонакніжнікаў, да і то калі хто можа убачыць... Прафанацыя аднака.

так GPRS і працуе праз GSM сетку, можна мадэм выкарыстоўваць, а можна мабілку с Bluetooth ці проводам. Сайт хіба дайшоў да свайго ўзроўню: 298-309 прыгае. Для другой сотні штосьці новае выдумляць трэба, каб прыцягнуць больш наведвальнікаў. Хто ведае, што такое Unique PVs? мне здаецца, што лічыльнік улічвае кожнае наведванне нават з аднаго ПК. Вы ж бачыце статыстыку, ці у нас 30 розных чалавек кожны дзень глядзяць?

Pandion - 07.06.2009 - 23:15

In reply to by АV (госць)

  Трапіць на Трэмлю не складана, але лепш загаддзя патэлефанаваць і папярэдзіць аб тым што вы збіраецесь прыехаць. Дырэктар адэкватны, распытваў  мяне якія тут рэдкасьці есць і фатаздымі прасіў паглядзець. Я яму і пажартаваў што трэба на прудах "ларек" паставіць з ахаладжальнымі напоямі і экатурызм развіваць, ато ад вашай рыбы усе роўна аніякага прыбытку . . 

А што - калі яшчэ дзе паблізу белую сініцу знайсьці - разам з марадункай будзе добрая канкурэнцыя Тураўскаму балоньню. Заходнія бёдуотчары пацягнуцца з нашай дапамогай.