Пустальга ва Усходняй Польшчы: вынікі сезону-2018

У рамах штогадовага маніторынгу гняздуючай папуляцыі сокала-пустальгі (Falco tinnunculus), даследчыкі з польскага прыродаахоўнага таварыства “Bocian” праверылі 431 папярэдне размешчаную для гэтага віду гнездавую скрыню ў пяці паветах вакол г.Седльце.  

 

Аказалася, што некалькі скрыняў пачало развальвацца і яшчэ некалькі проста зніклі. Пустальгі занялі агулам 147 падобных месцаў гнездавання – гэта 34% ад іх агульнай даступнай для іх колькасці. Мінімум 14 пар з гэтых птушак мелі страты пад час гнездавання. 15 гнездавых скрыняў занялі іншыя віды жывёл (сойка, вавёрка, шызы голуб, шэрая кугакаўка і каўка). Шызыя галубы гнездавалі ў скрынях для пустальгі, якія размешчаныя на жылых будынках у Седльцах і звычайна займалі іх пасля таго, як птушаняты сокалаў выляталі з гнёздаў.

 

Поўныя кладкі сокалаў былі ад 3 да 7 яек. На аснове праверкі 18 поўных кладак была вылічаная сярэдняя кладка, яна склала 4,95 яек на гняздо. На аснове праверкі 61 гнязда, быў разлічаны сярэдні памер паспяховага вывадка. Ён атрымаўся ў 4,67 птушанят, які выляцелі з гнязда. Дзякуючы гэтай лічбе мы ацэньваем агульную колькасць птушанят, якія сталі на крыло з развешаных намі гнездавых скрыняў на прыкладна 615 птушак. Аднак гэта менш за мінулагоднюю ацэнку лічбы выляцелых птушанят, калі яна была прыкладна ў 660 сакалят.

 

Вельмі магчыма, што гэтыя ацэнкі адрозніваюцца з-за меншай колькасці правераных намі сёлета своечасова гнездавых скрыняў, а не адлюстроўваюць сапраўдныя змены.

 

Паводле www.bocian.org.pl падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Здымак яго ж

 

 

На гэтую тэму:

ПАЛЯВАННЕ ЗВЫЧАЙНАЙ ПУСТАЛЬГІ (FALCO TINNUNCULUS) У Г.ГРОДНА І НАВАКОЛЛІ

Гісторыі гарадзенскіх сакалоў: шчаслівыя і не вельмі

Пустальга працягвае знікаць у Вялікабрытаніі

Як мы ратавалі пустальгу ў касьцёле

Як мы ратавалі пустальгу ў касьцёле. Частка другая, шчасьлівая

Пра Алену і Стэфана здымуць фільм

Знайсці пустальгу з дапамогай ... газеты

Пустальгі ў Брэсце