Выратаваць аўстралійскіх папугаяў

Новае даследаванне паказала, што без тэрміновай дапамогі і дзеянняў па выратаванні аднаго з самых малалікіх відаў папугаяў, ён знікне на працягу пяці наступных гадоў.
Аранжавапузы папугай (Neophema chrysogaster) атрымаў статус “крытычна пагражаемага” ў 2006 годзе. Яго агульная папуляцыя налічвае менш, чым 200 птушак. Птушкі гняздуюць толькі на востраве Тасманія, і ляцяць праз праліў Bass зімаваць у паўднёвую Аўстралію.  Міністр аховы навакольнага асяроддзя Аўстраліі Пітэр Гарэт (Peter Garrett) абвясціў, што Ўрад выдзяляе 260 тысяч $, каб прафінансаваць самыя тэрміновыя дзеянні, вызначаныя для выратавання папугаяў. Для гэтага быў складзены 18ці месячны План дзеянняў, каб падвысіць шанцы віду.
Апошнія дадзеныя вельмі крытычна ацэньваюць поспех папярэдніх дзеянняў па выратаванні віду, хаця прафесійная каманда рабіла тое, што трэба. Дзякуючы ёй мы цяпер ведаем, у якой сапраўды цяжкай сітуацыі апынуліся папугаі. Але настаў час змяніць прыярытэты дзеянняў, каб яны былі больш эфектыўнымі. За апошнія гады было зроблена шмат і рэгіянальнымі ўладамі, і грамадзкімі арганізацыямі – такімі, як Birds Australia,  і проста адданымі справе прыватнымі асобамі. Ўжо была створана праграма па развядзенню ў няволі і выпуску папугаяў у прыроду. З –за пагрозы, ў якой апынулася дзікая папуляцыя, гэтая праграма робіцца яшчэ больш важнай.
Кіраўнік праграмы па выратаванню папугаяў Пітэр Мэнкхорст (Peter Menkhorst), сказаў: "Дадзеныя, сабраныя намі, паказваюць, што прыродная папуляцыя апынулася ў незайздросным становішчы з-за таго, што доля самак у папуляцыі, якія размнажаюцца штогод, вельмі малая.  І наша галоўная задача на бліжэйшы час – павялічыць генетычную разнастайнасць асобін, якія размнажаюцца ў няволі. У адрозненне ад прыродных умоваў, амаль усе нашыя самкі размнажаюцца штогод.
Аднак мы будзем дапамагаць і дзікім папугаям для таго, каб падвысіць колькасць гняздуючых птушак і там: збіраемся выкладваць дадатковае харчаванне і развесіць мноства гнездавых скрыняў, даступных для папугаяў.”
Здымак папугая з www.ozanimals.com
Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

На гэтую тэму:
Новыя поспехі ў выратаванні какапо

Бёдуотчары шукаюць кулёна, якога ніхто не бачыў з 1999 году

Крызіс знікненняў паглыбляецца

Зніклі назаўжды? Сумны спіс апошняга дзесяцігоддзя.

Вануатскі буравеснік сфатаграфаваны!

Знайшліся грошы, каб выратаваць самую рэдкую качку на Свеце

Забытая сава

Comments