Каманда навукоўцаў з Шатландыі з дапамогай не вельмі традыцыйнага метада для вывучэння складу харчавання птушак паказала, што дадатковае харчаванне, якое людзі прапануюць на птушыных сталоўках, можа станавіцца асноўным і птушкі могуць прылятаць за ім з параўнальна вялікай адлегласці.
Добра вядома, што ў адрозненне, напрыклад, ад постсавецкіх краін, дадатковае харчаванне ў Вялікабрытаніі прапануецца птушкам круглы год. Паводле дадзеных, сабраных даследчыкамі, для гэтага брытанцы пакупаюць прыкладна 150 тысяч тон спецыяльнай ежы штогод! Паводле іх ацэнкі, гэта прыкладна ў тры разы больш, чым неабходна усім вераб’іным птушкам, каб выжыць.
Даследчыкі з універсітэтаў Манчэсцера і Эдынбурга (Шатландыя) сабіралі памёт птушак на трансекце даўжынёй 220 км у 39 розных пераважна шырокалісцевых лясах. Усяго для аналізу складу рэштак ежы сабралі 793 узоры памёту сініх сініц (Cyanistes caeruleus) з сінічнікаў або пад імі. З дапамогай баркадавання ДНК (metabarcoding) у сабраным памёце, быў вызначаны склад харчавання птушак - прапорцыі рознай ежы ў іх харчаванні. Але найперш з дапамогай гэтага э метаду было пацверджана, што гэта памёт сапраўды сініх сініц.
У якасці ежы, якая не можа быць знойдзена птушкамі ў прыродзе, але сустракаецца амаль на ўсіх птушыных сталоўках у Шатландыі, былі выбраны земляныя арэхі (арахіс). Іх рэшткі былі знойдзены ў 49% узораў памёту сініх сініц, тады як рэшткі начных матылёў і іх вусеняў (найперш Argyresthia goedartella) - прыроднай ежы - знайшлі толькі ў 34% фекалій сініц. Даследчыкі сцвярджаюць, што гэта магло б сведчыць пра тое, што большую частку ежы сінія сініцы атрымліваюць са сталовак. Да таго ж аказалася, што так харчуюцца не толькі тыя сінія сініцы, якія жылі недалёка сталовак, але і тыя птушкі, якія гнездавалі на адлегласці да 1,4 км ад бліжэйшых дамоў дзе і маглі б знайсці ежу на сталоўках.
Хаця большасць даследаванняў сувязі паміж дадатковым харчаваннем і поспехам рамнажэння дэманструе карысныя для птушак карэляцыі, ёсць і альтэрнатыўны погляд, які таксама заснаваны на фактах.
Акрамя гэтага, падобныя месцы масавага скаплення птушак, асабліва калі яны пастаянныя, могуць і часам становяцца месцам іх масавага заражэння небяспечнымі для птушак хваробамі або паразітамі і прыводзяць да хуткага распасюджання хваробаў паміж птушкамі нават з розных краін.
Крыніца: Jack D. Shutt et al, Faecal metabarcoding reveals pervasive long-distance impacts of garden bird feeding, Proceedings of the Royal Society B: Biological Sciences (2021). DOI: 10.1098/rspb.2021.0480
Паводле www.phys.org падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак яго ж
На гэтую тэму:
Карміць ці не карміць птушак узімку?
Знайшлі прычыну незвычайна маштабнага памору сініх сініц у Германіі
Птушыныя сталоўкі ў Вялікабрытаніі і Ірландыі змянілі месцы зімоўкі лесак-чарнагаловак з кантыненту
Дадатковае харчаванне для птушак можа змяншаць іх поспех гнездавання
Дзякуючы птушыным сталоўкам птушкі могуць хутка распаўсюджваць свае хваробы
Матэматычная мадэль паказала небяспекі нашага дадатковага харчавання для птушак
Вірус распаўсюджваецца сярод птушак Вялікабрытаніі
Сталоўкі для птушак змяняюць даўжыню дзюбы ў вялікіх сініц
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ