Як палёўкі перашкаджаюць грычунам паляваць на сябе

Новае даследаванне паказала, што невялікія грызуны прыдумалі і паспяхова прымянялі тактыку па зменах у сваім асяроддзі так, каб птушкі, якія на іх палююць, не маглі падляцець да іх незаўважна.

Узаемадзеянні драпежнік-ахвяра - адны з самых моцных па свайму ўдзеянню на фармаванне структуры экалагічных супольнасцяў. Складанасць структуры месцапражыванняў – вельмі важны фактар, які рэгулюе сілу гэтых узаемадзеянняў. Даўно вядома, што змены ў стуктуры месцапражыванняў могуць значна змяняць паводзіны як драпежніка, так і яго патэнцыйных ахвяраў. Але параўнальна мала вядома пра тое, наколькі разнастайнымі могуць быць ‘інжынерныя’ дзеянні відаў-ахвяр, каб павялічыць свае шанцы на выжыванне.

Пасля шэрагу назіранняў ў палявых умовах і правядзенні там жа эксперыментаў атрымалася адзначыць дагэтуль невядомыя (прынамсі для грызуноў) паводзіны палёвак Брандта (Lasiopodomys brandtii) па зменах імі асяроддзя такім чынам, каб зменшыць там рызыку быць злоўленымі рознымі відамі грычуноў (Lanius spp.).

Міжнародная каманда даследчыкаў, якія прадстаўляюць Інстытут заалогіі Кітайскай акадэміі навук і Northeast Normal University of China, а таксама ўніверсітэты Exeter (Вялікабрытанія) і Florida (ЗША) спачатку знайшла, што ў стэпах Унутранай Манголіі (Кітай) палёўкі падгрызаюць сцябліны высокіх купінаў травы Achnatherum splendens калі ў гэтых месцах палююць грычуны. Аказалася, што палёўкі не ядуць гэтую траву і не выкарыстоўваюць яе ў іншы спосаб – яны падгрызаюць яе сцябліны і знішчаюць каб адчуваць сябе больш бяспечнымі. Бо высокія сцябліны могуць выкарыстоўвывацца грычунамі як прысады для палявання, а густыя і высокія купіны дапамагаюць незаўважанымі палёўкамі бліжэй падляцець да іх і тым самым лягчэй злавіць пасля завісання.

"Калі грычуны ёсць на тэрыторыі, дзе жывуць палёўкі, апошнія значна павялічваюць колькасць знішчанных купінаў высокай травы” – сказаў Dr. Dirk Sanders, адзін з сааўтараў публікацыі па выніках даследавання і прадстаўнік Environment and Sustainability Institute ва ўніверсітэце Exeter. "Гэта прыводзіць да таго, што грычуны менш часта палююць у гэтых месцах пэўна таму, што лічаць іх кепскімі тэрыторыямі для палявання. І хаця без сумневаў падобная актыўнасць энергетычна- і часаёмкая для палёвак, павінен быць высокі прэс натуральнага адбору каб рабіць гэта таму, што знішчаныя купіны травы значна павялічваюць іх шанцы на выжыванне”.

Каб дакладна ўпэўніцца, што менавіта прысутнасць драпежнікаў-грычуноў, а не іншыя фактары прымушаюць палёвак займацца ‘паляпшэннем прыроды’ навокал іх, навукоўцы агарадзілі асобныя месцы сеткамі так, каб там не маглі паляваць грычуны. І там палёўкі перасталі выгрызаць купіны высокай травы.

"Мы часам недаацэньваем здольнасць дзікіх жывёл рэагаваць на зменыў іх асяроддзі” – сказаў Dr. Sanders. "У гэтым выпадку палёўкі змянілі свае паводзіны пасля знікнення пагрозы з боку драпежнікаў”.

Крыніца: Zhibin Zhang et al. , A rodent herbivore reduces its predation risk through ecosystem engineering, Current Biology (2022). DOI: 10.1016/j.cub.2022.02.074.

Паводле www.phys.org падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Здымак вялікага грычуна яго ж

 

На гэтую тэму:

Грычуны забіваюць вялікую здабычу, выкарыстоўваючы яе вагу

Чаму грычуны падобныя да Zorro?