Гібрыд белага і чорнага буслоў адзначаны ў Чэхіі

Незвычайна афарбаванага бусла, якога немагчыма аднесці да пэўнага віда, сфатаграфавалі ў першы дзень траўня ў Чэхіі. Птушка дэманструе афарбоўку і чорнага, і белага буслоў і хутчэй за ўсё з’яўляецца гібрыдам паміж імі (Ciconia ciconia x Ciconia nigra).

птушка

Птушку назіралі ў кампаніі 4 белых буслоў пад горадам Jičín, што на паўночным усходзе Чэхіі. Цікава, што ў 2023 годзе на поўначы Германіі паспяхова гнездавала змешаная пара белага і чорнага бусла і выгадавала двух птушанят, у якіх была падобная афарбоўка. Калі тыя птушаняты былі нямецкімі арнітолагамі закальцаваныя перда вылетам з гнязда, гэта выключае магчымасць таго, што птушка, якую цяпер назіралі ў Чэхіі, адна з тых птушанят.

Змешаную пару (уключна са спробай спарвання) назіралі ў мінулым годзе на гняздзе ў Чэхіі. Аднак там гібрыдных птушанят не з’явілася.

птушка

Некаторыя арнітолагі лічаць, што існуе магчымасць, што птушка, якую назіралі зараз, можа быць і белым буслом са значным парушэннем пігментацыі.

Паводле Východočeská pobočka ČSO (тэкст і здымкі) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

 

На гэтую тэму:

Дзіўныя выбары партнёраў белымі бусламі ў Чэхіі

Першыя птушаняты-гібрыды чорнага і белага буслоў хутка выляцяць з гнязда