Адбылася першая стадыя перасялення адной з самых рэдкіх птушак на Зямлі - мангравага ўюрка (Camarhynchus heliobates). Глабальна пагражаемы від птушак, адзін з прадстаўнікоў знакамітай групы Дарвінавых уюркоў, на сённяшні дзень засяляе толькі 2 невялікіх кавалкі мангравых зараснікаў на востраве Ізабэла (Галапагоскі архіпелаг). Тут яго прыродная папуляцыя налічвае каля пяці птушак! Яшчэ некалькі ўюркоў гэтага віду адзначаны на востраве Фернардына. Агульная ж колькасць віду ацэньваецца прыкладна ў 100 асобін. Таму брытанская дзяржаўная арганізацыя Defra's Darwin Initiative вылучыла грант на перасяленне часткі ўюркоў у мангравыя зараснікі на іншых астравах, дзе птушкі маглі б таксама размнажацца, бо некалі ўжо жылі там.
Прыродаахоўны Durrell Wildlife Conservation Trust разам з Charles Darwin Foundation і Галапагоскім нацыянальным паркам перавезлі 9 мангравых уюркоў, якія былі забяспечаны адмысловымі радыёперадатчыкамі. Яны патрэбныя для таго, каб пастаянна адсочваць перамяшчэнні птушак, з якіх 4 дарослыя і 5 – маладыя асобіны. Ўсё ўюркі былі выпушчаныя на тэрыторыі пад назвай Bahia Urvina з агульнай плошчай манграў там каля 30 га.
Цікава, што дзве дарослыя птушкі праз непрацяглы час пасля перамяшчэння засталіся прыкладна ў 3 км ад месца іх выпуску. Адна ж з маладых птушак вярнулася на месца, дзе нарадзілася – у Playa Tortuga Negra, для гэтага ёй трэба было праляцець каля 12 км, збольшага над пустыннымі месцамі, пакрытымі вулканічнай лавай.
Назіранні за ўюркамі працягваюцца. Яны дазволяць адсачыць працэс адаптацыі да новых месцаў жыхарства і зрабіць адпаведныя наступныя рашэнні па ўзнаўленню папуляцыі мангравых ўюркоў найбольш эфектыўнымі. Некалі завезеныя на астравы пацукі вядомыя сваім драпежніцтвам на яйках і птушанятах уюркоў, таму да пачатку гнездавога сезону ў снежні навукоўцы будуць старацца кантраляваць пацукоў, выкарыстоўваючы для гэтага некалькі дзесяткаў давілак.
Здымак з www.greglasley.net
Паводле www.wildlifeextra.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
На гэтую тэму:
Выратаваць аўстралійскіх папугаяў
Новыя поспехі ў выратаванні какапо
Бёдуотчары шукаюць кулёна, якога ніхто не бачыў з 1999 году
Крызіс знікненняў паглыбляецца
Зніклі назаўжды? Сумны спіс апошняга дзесяцігоддзя.
Вануатскі буравеснік сфатаграфаваны!
Знайшліся грошы, каб выратаваць самую рэдкую качку на Свеце
Забытая сава
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ