Новыя віды птушак у Паўночнай Амерыцы

Апошні дадатак да Спісу відаў Амерыканскага орніталагічнага звязу (American Ornithologist's Union Checklist) утрымлівае падвышэнні статусу для некаторых падвідаў і цікавыя змены назваў мясцовых птушак.
Зімовы валавока, які дагэтуль лічыўся падвідам еўразійскага валавокі, або крапіўніка (Troglodytes troglodytes), цяпер падзелены на два віды: усходні зімовы валавока Troglodytes heimalis і заходні ціхаакіянскі валавока T pacificus. Цікава, колькі часу цяпер пратрымаюцца са статусам падвідаў крапіўнікі на Брытанскіх астравах?

Падвіды нырка-сіньгі (Melanitta nigra) – напрыклад, з Карыбскіх астравоў, Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі цяпер атрымалі відавы статус. Паўднёва-заходняя раса амерыканскага ляляка (Caprimulgus vociferous) цяпер будзе лічыцца мексіканскім падвідам.
У амерыканскіх лесак змянілі назвы для некаторых радоў. Так, напрыклад некалькі відаў роду Vermivora цяпер называюць Oreothlypis sp.  Вадзяныя дразды (Seiuruses sp.?)  цяпер аднесены да роду Parkesia, зменены назвы таксама для некаторых іншых вераб’іных.
Не засталіся без зменаў і больш высокія ўзроўні класіфікацыі птушак: прапанаваныя новыя атрады і сямействы, некаторыя з апошніх перамешчаны ў іншыя, чым дагэтуль, атрады.
Больш падрабязна пра гэта можна паглядзець тут: : Biological Ramblings blog
 

Паводле www.birdwatch.co.uk (тэкст і здымак усходняга зімовага валакокі) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

На гэтую тэму:
Адзін від амерыканскіх лесак падзялілі на чатыры

Марскі і снежны зуйкі – асобныя віды

Грычуноў больш відаў, чым сцвярджалі дагэтуль?
Новы від птушак апісаны ў Калумбіі (+Відэа)

Адкрыты новы від голуба!

Новы від грычуноў апісаны ў Афрыцы

Новы від птушак адкрыты на Барнэа

Новы від пячураўкі апісаны ў В’етнаме і Лаосе
Новы від птушак адкрыты ў Лаосе
Новы від птушак апісаны дзякуючы бёдуотчарам у Кітаі

Новыя віды выкапнёвых птушак