Калекцыянер птушыных яек не зможа шкодзіць птушкам бліжэйшыя 10 год

У бліжэйшыя 10 год калекцыянеру з Лондану забаронена прыязджаць у Шатландыю пад час гнездавога сезону птушак. Суд быў вымушаны выдаць адмысловы ордэр (anti-social behaviour order) з-за таго, што гэты чалавек неаднаразова здзяйсняў кражы яек з гнёздаў такіх рэдкіх птушак, як арлы-маркуты ці скопы. Да гэтага ён быў караны 10 разоў за кражу або валоданне яйкамі рэдкіх відаў у сваёй калекцыі.

Паводле вердыкту магістрацкага суду Thames г.Лондану, 49-гадовы мужчына са снежня адседжвае свой чарговы вырак – паўгады турмы. 
 

Цяпер адмысловы ордэр на забарону паездак у Шатландыю дзейнічае для яго штогод з 1 лютага да 31 жніўня. Акрамя гэтага, яму забаронена наведваць рэзерваты RSPB і Wildlife trust таксама на працягу наступных 10 год.


Прадстаўнік RSPB Scotland сказаў, што яны спадзяюцца, што ордэр будзе сур’ёзнай перашкодай працягваць здзяйсняць злачынствы супраць прыроды. Аднак калі абмежаванні будуць парушаныя, калекцыянера-рэцыдывіста чакае штраф у £20.000 і пяцігадовая адседка ў вязніцы.
Прадстаўнік паліцыі сказаў, што на працягу некалькіх год крыміналіст зрабаваў сотні гнёздаў розных відаў птушак з-за свайго хваравітага жадання дадаць экспанаты ў асабістую калекцыю. Цяпер рашэнне англійскага суду эфектыўна дапаможа захаваць брытанскіх гняздуючых птушак.
 

Паводле www.bbc.co.uk  (тэкст і здымак) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

На гэтую тэму:

У Брытаніі асуджаны калекцыянер яек - рэцыдывіст

У Польшчы застрэлены малады чэшскі арол-маркут

6 асуджаных за смерць свіргулёў

Замураваныя свіргулі – фінал судовага працэсу ў Лодзі

Свіргулі пад аховай закону – працэс у Лодзі