Птушкі ў падарожжы: Варшава - Капенгаген - Кальмар і Эланд

ластаўка

Птушкі вакол нас паўсюль. І жывыя, і ў выглядзе выяў, якія ўпрыгожваюць наша ці іншаземнае жыццё.

Да "сваіх" прызвычайваешся і часам не заўважаеш, але пад час падарожжаў "чужыя" прыцягваюць увагу ў любым выглядзе.

Папярэдніе мае назіранні на гэтую тэму былі тут: Птушыныя матывы ў Чэхіі

А ў гэты раз я ляцеў з Варшавы праз Капенгаген, каб потым на цягніку праз самы доўгі мост (?) у Еўропе трапіць у шведзкі Кальмар, а адтуль - на міжнародны  семінар, прысвечаны поплаўнаму луню ў Еўропе, які адбываўся на востраве Эланд - у сезон хіба самае лепшае месца для назіранняў птушак у Швецыі.

Але цяпер была зіма і асаблівых надзей на цікавыя сустрэчы не было. І дарма.

Прыгоды - ці сустрэчы? - з птушкамі пачаліся ўжо зранку ў Варшаўскім аэрапарту. Чакаючы сябра, з якімпавінны былі ляцець разамна семінар, я дастаў хлеб і кабаноскі (тонкая сухая польская каўбаса) каб перакусіць замест сняданку. І раптам адчуў , як валасы на галаве шавеляцца ад нечаканага ветрыку.

Гэта шэрая варона ўнутры тэрмінала адлётаў прыляцела і села ў  1,5 м ад мяне і зацікаўлена вывучала маё меню:

птушка

Я кінуў ёй кавалачак кабаноса, а потым і хлеба. Але кабаноску яна падняла і праглынула, а на хлеб увагі не звярнула.

 

https://youtu.be/XcIVqsRzvKw

Калі ж птушка ўбачыла, што я даеў тое, што яе цікавіла, яна пачала без перапалоху пералятаць у розныя месцы тэрмінала. Не было падобна на тое, што яна ў шоку і толькі і думае - як выбрацца на волю?

птушка

Калі ж мы прыляцелі ў аэрапорт Капенгагена, у троху больш адкрытым месцы ад'езду цягнікоў "нас" чакалі мясцовыя сарокі. Яны хутка падабралі нешта накшталт вялікіх жукоў і адляцелі ўверх, "у прыроду".

птушка

Далей нас чакаў амаль чатырохгадзінны пераезд праз поўдзень Швецыі. І павёз нас туды цягнік з выявай сокала-падарожніка на кожным вагоне!

цягнік

На ўзбярэжжы  Балтыкі было поўна кавак, убачылі мы лебедзяў і вялікіх бакланаў. Але параўнальна хутка сцямнела і нашы сустрэчы з птушкамі мы працягнулі ўжо ў вечаровым Кальмары - гэта была вокладка вельмі цікавага фотаальбому:

кніга

і птушыныя матывы ў адной з вітрын мясцовай крамы:

птушыныя матывы

птушыныя матывы

Ну а раніцай каля замку нас чакалі лебедзь-шыпун:

птушка

птушка

Групка вялікіх савукоў, якія паляцелі на мора

птушкі

а на моры- гогалі:

птушкі

У парку пад замкам да нас кінуліся качкі-крыжанкі. Але мы яўна не былі гатовыя да гэтага і хутка яны адступілі, зразумеўшы, што мы з пустымі рукамі:

птушкі

птушкі

А далей нас чакаў любімы Эланд - я быў на гэтым востраве двойчы і маю толькі прыемныя ўспаміны ад яго авіфауны. Але ўзімку я там яшчэ не быў.

І вось знаёмыя краявіды: пашы і палеткі, падзеленыя агароджамі з лаймстоуна = рэштак безхрыбетных, якія некалі пасля смерці адкладваліся ў мясцовым цёплым моры праз мільёны гадоў і ўтварылі сам востраў. 

краявід

Мясцовы помнік прыроды Сусветнага значэння = Сусветная спадчына ЮНЭСКА  называецца Alvar - спецыфічная расліннасць на плоскім і амаль без глебы падвышэнні з лаймстоуну. Ну і яшчэ дзякуючы гэтым падзелам зямлі з дапамогай сценак з каменняў, якія (большасць) маюць тысячы гадоў  і не згнілі ў адрозненне ад драўляных у іншых месцах, дзе нашы продкі неяк дзялілі палеткі на свае і чужыя ды дзялілі свае надзелы каб зручней было пасвіць быдла, гэта ўсё  можна даследаваць. 

краявід

Паўсюль стаяла шмат вады і не верылася ў словы сябра, што яшчэ летам - і папярэднім таксама - на востраве была засуха і пачалі думаць пра тое, каб перакрыць асушальныя каналы і канавы на палях, якія выводзілі каштоўную воду проста ў Балтыку.

краявід

Па прыездзе і размяшчэнні ў былым будынку плебаніі недалёка ад касцёла і могілак у адной з вёсак, мы вырашылі да пачатку сэмінара схадзіць у бок мора і пагялдзець на мясцовых птушак.

Атрымаўся нечаканы пачатак - прста на нас выляцеў чырвоны каршун! Мой фоцік доўга рэагаваў на яго, але потым атрымалася ўбачыць, як драпежнік "нырнуў" за нейкай невялікай птушачкай:

птушка

птушка

У невялікіх дамкоў і вакол іх трымаліся такія ж, як і ў нас вераб'і, сарокі, сінічкі.

птушка

Толькі чорных драздоў было шмат - усе птушкаяны нізка пераляталі з месца на месца і шукалі смачнае ў апалай лістоце:

На адкрытым поле з азімымі і вялікай калужынай  сядзела некалькі клікуноў - таксама вельмі падобна, як і ў нас.

Але вось упрыгожванні дамкоў былі незвычайнымі і радавалі не менш, чым сапраўдныя птушкі. Тым больш выкананыя вельмі добра і пазнавальна:

флюгер

флюгер

кнігаўка

Пасля цікавых размоваў на сэмінары, мы ізноў вярнуліся ў Кальмар. І тут знайшлося на што паглядзець (гл. кнігу вышэй) у мясцовай кніжнай краме-  вось выбар  выданняў (плюс знізу ляжаў прыгожы сінічнік) узровень ілюстрацый птушак!

кнігі

Кралька:

птушка

барадатая кугакаўка:

птушка

А гэта ўжо прыклад выбару паштовак з малюнкамі акварэллю, як падкрэсліла нам прадавачка - "мясцовага мастака з Эланда!":

паштоўкі

Вярталіся  мы ў аэрапорт Капенгагена на аўто з новым нямецкім сябрам і гэта дазволіла па дарозе ўбачыць і тысячы гусей на палях, і сотні лебедзяў каля калужын, і дзесяткі чырвоных каршуноў, якія шукалі сняданак каля дарог.

Часу рабіць здымкі не было, але гэтыя сустрэчы толькі ўзмоцнілі жаданне ўбачыць не толькі горад Капенгаген, але і яго птушак - да вылета ў Варшаву ў нас заставалася яшчэ палова дня.

І птушкі не падвялі!

Былі чайкі-рыбачкі на помніку заснавальніку Капенгагена і розных будынках:

птушка на помніку

птушка на помніку

птушка

чайкі-клыгуны на слупах і над каналамі:

птушка

і бронзавыя чаплі з сапраўднымі шызымі галубамі:

фантан

фантан

Касматаногія Крумкачы ў рост чалавека:

помнік

і каланіяльныя шпакоўні ў мясцовым стылі:

шпакоўні

Ну і тое, што не чакаеш убачыць у самым цэнтры такога гораду - гнёзды вялікіх галубоў на невысокіх дрэвах:

гняздо

Саміх галубоў (ужо) не было. Але ўпэўнены - яны вернуцца туды. І мы яшчэ сустрэнемся і з імі, і з іншымі птушкамі  ў іншых падарожжах.

Да новых сустрэч!

 

Кропка назірання

Птушкі ў падарожжы: Варшава - Капенгаген - Кальмар і Эланд

Каментары

Можа і так. Але тады сэнсу ў калоніі сінічнікаў няма(

А птушкі на фантане вельмі нагадвалі мне вялікіх белых чапляў. Нават не ведаю, чаму.